Зярняўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зярня́ўка — сухі аднанасенны плод з тонкім каляплоднікам, шчыльна прыціснутым да семя і зрослым з ім каля асновы.

Зярняўкі рысу ў разрэзе (зародкі падфарбаваныя)

Плод зярняўка характэрны злакам. У жыта і пшаніцы яны ападаюць голыя, у аўса, проса, ячменю і дзікарослых відаў — разам лускамі. Зярняўкі таксама часам маюць прыдаткі ў выглядзе валасяных губак, асцюкоў і інш.

Зярняўкі аўсу

Зярняўкі культурных збожжавых культур называюць зернем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 135.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 213. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
  • Зерновка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 166. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)