Зіновій Самуілавіч Гарэлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зіновій Самуілавіч Гарэлік
Дата нараджэння 19 лістапада 1904(1904-11-19) ці 6 лістапада 1904(1904-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1968(1968-12-14) (64 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Зіновій Самуілавіч Гарэлік (19 лістапада 1904, Асіповічы — 14 снежня 1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты 568-га стралковага палка 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і Сімферопальскую камВНУ. Працаваў у райкаме партыі ў горадзе Сімферопаль Украінскай ССР. Член ВКП(б)/КПСС з 1927 года.

У Чырвонай Арміі ў 1926-28 гадах і з чэрвеня 1941 года. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на Паўднёвым, Сталінінградскім і Цэнтральным франтах[1]. У 1943 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, затым курсы «Стрэл».

У баях пад горадам Данецкам быў цяжка паранены. Выпісаўся са шпіталя толькі летам 1942 года і быў накіраваны камандзірам стралковага ўзвода ў Сталінград. Узвод малодшага лейтэнанта Гарэліка З. С. абараняўся ў раёне трактарнага завода і з вялікай цяжкасцю, але ўтрымаў сваю пазіцыю. За паспяховыя баявыя дзеянні ў баях пад Сталінградам быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.

16 кастрычніка 1943 года ўжо на пасадзе камандзіра стралковай роты 568-га стралковага палка (149-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) старшы лейтэнант Зіновій Гарэлік са сваімі байцамі першым у палку фарсіраваў раку Дняпро каля вёскі Шчытцы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Яго рота адразу ж трапіла пад ураганны агонь праціўніка. Загінулі ўсе камандзіры ўзводаў. Старшы лейтэнант Гарэлік З. С. сам лёг за станковы кулямёт і вывеў з ладу разлікі адной гарматы і двух кулямётаў гітлераўцаў[1].

Затым адважны афіцэр павёў роту ў атаку. Пад яго камандаваннем рота захапіла дзве варожых гарматы. Байцы павярнулі гэтыя гарматы на захад, і пад кіраўніцтвам камандзіра абстрэльвалі з іх гітлераўцаў, пакуль хапіла снарадаў. Выкарыстоўваючы гэты агонь воіны роты ўварваліся ў прыбярэжную вёску Шчытцы, авалодалі нямецкімі траншэямі, якія праходзілі па ўскраіне, і замацаваліся ў іх.

У гэтым баі старшы лейтэнант Гарэлік З. С. быў паранены, але застаўся ў страі. На наступны дзень у баі за пашырэнне захопленага плацдарма ён зноў быў паранены, але ўжо цяжка, і адпраўлены ў шпіталь.

З 1945 года — у запасе. Жыў і працаваў у Сімферопалі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Гарэліку Зіновію Самуілавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1538).

Вышэйшыя ўзнагароды Радзімы ўручыў Герою ў шпіталі сам генерал Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі.

Узнагароджаны таксама ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

Зноскі

  1. а б в г Горелик Зиновий Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горелик З. С. Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. — М.: Воениздат.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]