Казанскі вакзал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казанскі вакзал

Казанскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Казанская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Камсамольскай плошчы. Будынак вакзала пабудаваны ў 18621864 гадах для Разанскай чыгункі, з 1894 таксама і для Казанскай чыгункі. Першы цягнік па маршруце Масква — Каломна адышоў з Казанскага вакзалу 20 ліпеня 1862 года. Будаўніцтва сучаснага будынка Казанскага вакзала пачалося ў 1913 і скончылася ў 1940. Будынак узведзены ў неарускім стылі А. В. Шчусевым з аўтарскім калектывам.

У 1950-х гг. была дабудавана зала прыгарадных зносін, які быў злучаны са станцыяй метро «Камсамольская». У 1987—1997 гадах будынак рэканструяваны: абноўлена аблічча, пашыраныя і перапланіраваны ўнутраныя памяшканні, збудаваныя стрэхі над перонамі, будынак абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. На сённяшні дзень вакзал з’яўляецца адным з буйнейшых вакзалаў Еўропы.

З Казанскага вакзала адпраўляюцца хуткія і пасажырскія цягнікі, а таксама прыгарадныя цягнікі (электрычкі) у двух напрамках — на Мурам (усходні нампрамак) і на Разань (паўднёва-ўсходні напрамак). Разгалінаванне па кірунках — у горадзе Люберцы, на станцыі Люберцы I. З Казанскага вакзалу адпраўляюцца цягнікі, якія ідуць ў Разань, Ніжні Ноўгарад, Варонеж, Казань, Анапу, Самару, Пензу, Чалябінск, Уфу і інш. Таксама з вакзалу ідуць прыгарадныя электрычкі да станцый: Люберцы, Ягор’еўск, Шатура, Отдых (г. Жукоўскі), Раменскае, Васкрасенск, Каломна, Разань і інш.