Калаўрот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калаўрот, самапрадка[1] — прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак:

  • кола;
  • прыводная педаль (шатун, ківач);
  • уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.

У Беларусі вядомыя два асноўныя тыпы калаўротаў: стаяк, характэрны для заходніх зямель, і ляжак, характэрны для паўночных і паўночна-ўсходніх зямель. Калаўроты з’явіліся ў Беларусі ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах, у сялянскім побыце з сярэдзіны 19 ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства — поўнач і ўсход Беларусі, на паўднёвай Беларусі пераважала прадзенне з дапамогаю верацяна.

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..