Калмыцкая мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калмыцкая мова
Саманазва Хальмг келн
ᡍᠠᠯᡅᡏᠠᡎ ᡘᡄᠯᡄᠨ
хальмг
хальмг келн‎
Краіны
Агульная колькасць носьбітаў
  • 431 800 чал. (2021)[1]
Статус ёсць пагроза знікнення[d]
Класіфікацыя
Настратычныя мовы
алтайскія мовы
мангольскія мовы
Айрацкая мова
Калмыцкая мова
Пісьменнасць кірыліца, лацінскае пісьмо і тода-бічыг[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кал 260
ISO 639-1
ISO 639-2 xal
ISO 639-3 xal
WALS kmk
Atlas of the World’s Languages in Danger 368
Ethnologue xal
LINGUIST List xal-kal
ELCat 3260
IETF xal
Glottolog kalm1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Калмыцкая мова (саманазва хальмг келн) — нацыянальная мова калмыкаў, якія жывуць на поўдні еўрапейскай часткі Расіі (Рэспубліка Калмыкія. Таксама ёсць блізкароднасная мова айратаў Сіньцзяна і Манголіі айратаў Заходняга Кітая (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Кукунор) і Заходняй Манголіі (Кабдоскі і Убсунурскі аймакі). (у Манголіі і Сіньцзяне пражываюць прыкладна па 170000 айратаў). Некаторыя даследчыкі аб’ядноўваюць іх у адну мову з правамі дыялектаў, аднак навукова-пацверджаных дадзеных няма. Нягледзячы на гэта варта адзначыць, што доўгі падзел айрацкіх груп і калмыкаў і выкарыстанне розных варыянтаў пісьменства моцна на мовы не паўплывала, гутарковая айрацкая і калмыцкая мовы практычна тоесныя.

Калмыцкая мова належыць да мангольскай сям’і алтайскай моўнай макрасям’і. Пэўны ўплыў на калмыцкую мову аказалі цюркскія, угорскія і тунгускія элементы, якія ўліліся ў склад калмыцкага этнасу.

На калмыцкай мове выдаецца газета «Хальмг үнн», перыядычна выходзіць часопіс «Теегин гёрл», «Байру», «Байрта».

Зноскі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
калмыцкай


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]