Калоніі Італіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італьянская каланіяльная імперыя ў 1940 годзе

Калоніі Італіі — сукупнасць еўрапейскіх і заморскіх у адносінах да Італіі тэрыторый свету, якія знаходзіліся ў XIXXX стст. у каланіяльнай залежнасці ад гэтай метраполіі і часам зваліся Італьянскай каланіяльнай імперыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да канца 1860 года амаль уся тэрыторыя Італіі была аб'яднана вакол Сардзінскага каралеўства. У 1871 годзе з далучэннем Папскай дзяржавы да Італьянскага каралеўства аб'яднанне краіны было завершана і Італія прыступіла да каланіяльнай экспансіі.

У 1885 годзе Італія анексавала і далучыла да сябе Эрытрэю, у 1889 — поўдзень Самалі (Бенадзір), а пасля Італа-турэцкай вайны 1911—1912 — Лівію. У Першай сусветнай вайне Італія ваявала на боку Антанты і, паводле мірных дагавораў (Сен-Жэрменскага 1919 года і Рапальскага 1922 года) атрымала Паўднёвы Ціроль, амаль усю Істрыю.

У 1922 да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад на чале з Беніта Мусаліні. Знешняя палітыка краіны стала больш агрэсіўнай. Фашысцкая Італія атакавала Корфу, захапіла Эфіопію (1935—1936) і Албанію (1939). Быў заключаны саюз з нацысцкай Германіяй, на боку якой з 1940 Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну. У 1943 годзе рэжым Мусаліні паў, германскія войскі акупавалі краіну. Паўстанцы руху Супраціўлення сумесна з англа-амерыканскімі войскамі да 1945 годзе вызвалілі Італію. У 1946 годзе краіна была абвешчана рэспублікай — аднак паводле Парыжскага мірнага дагавора 1947 года была пазбаўлена ўсіх калоній (Лівіі — у 1951, Самалі — у 1960), большай часткі паўвострава Істрыя і астатніх раней захопленых тэрыторый. Італьянская каланіяльная імперыя перастала існаваць.

Спіс калоній[правіць | правіць зыходнік]

У спісе прадстаўлены ўсе тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Італіі.

У Еўропе[правіць | правіць зыходнік]

У Афрыцы і Азіі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]