Кальцыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кальцыт
Кальцыт з Місуры, ЗША
Формула CaCO3
Сінгонія Трыганальная
Колер Бясколерны, белы, ружовы, жоўты, карычневы
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты
Цвёрдасць 3
Спайнасць Вельмі дасканалая
Злом Ракавісты
Шчыльнасць 2,71 г/см³
Паказчык пераламлення nω = 1,640—1,660
nε = 1,486

Кальцыт, вапнавы шпатмінерал (CaCO3) з групы карбанатаў, адна з прыродных формаў карбанату кальцыю. Выключна шырока распаўсюджаны на паверхні Зямлі, пародаўтваральны мінерал. Кальцытам складзеныя вапнякі, крэйдавыя пароды, мергель, карбанатыты. Кальцыт — самы распаўсюджаны біямінерал: ён удзельнічае ў будове вельмі шматлікіх жывых арганізмаў, у складзе ракавін і касцей.

Карбанат кальцыю мае і іншую (рамбічную) паліморфную мадыфікацыю — араганіт.

Назва прапанавана Гайдзінгерам у 1845 годзе і паходзіць, як і назва хімічнага элемента, ад лац. calx (род.п. calcis) — вапна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]