КамАЗ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КамАЗ
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы Маскоўская біржа[d][1]
Заснаванне 1969 (55 гадоў таму) (1969)
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Набярэжныя Чаўны
Ключавыя постаці Сяргей Кагогін
(генеральны дырэктар)
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя грузавы аўтамабіль
Уласны капітал
  • 38,8 млрд ₽ (2019)
Абарот
  • 190 млрд ₽ (2019)
Аперацыйны прыбытак
  • 4,35 млрд ₽ (2019)
Чысты прыбытак
  • −1,95 млрд ₽ (2019)
Актывы
  • 206 млрд ₽ (2019)
Даччыныя кампаніі Соллерс-Набярэжныя Чаўны
Сайт kamaz.ru/en/

«КамАЗ» (акронім ад Камскі аўтамабільны завод) — расійская кампанія, вытворца дызельных грузавых аўтамабіляў і дызеляў. Таксама выпускае аўтобусы, трактары, камбайны і камплектуючыя. Асноўная вытворчасць размешчана ў горадзе Набярэжныя Чаўны.

«КАМАЗ» быў утвораны ў 1969 годзе як Камскі комплекс заводаў па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў (вытворчае аб’яднанне «КамАЗ»). Першы аўтамабіль сышоў з галоўнага зборачнага канвеера 16 лютага 1976 года[2].

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аснову прадукцыі КамАЗ складаюць серыйныя бартавыя аўтамабілі (КамАЗ-4308, КамАЗ-43118, КамАЗ-43253), седлавыя цягачы (КамАЗ-65116) і самазвалы (КамАЗ-43255, КамАЗ-65111, КамАЗ-6580)[3].

На заводзе вырабляліся легкавыя аўтамабілі ВАЗ-1111. Таксама КамАЗ вырабляе колавыя шасі для размяшчэння ракетных ўзбраенняў КамАЗ-7850, якія з’яўляюцца патэнцыйнай заменай для шасі МЗКЦ-79221 вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў[4].

Зноскі

  1. Московская Биржа - KMAZ Праверана 17 красавіка 2018.
  2. История КАМАЗ (руск.). Праверана 12 мая 2020.
  3. Серийные автомобили (руск.). Праверана 12 мая 2020.
  4. Российские ракетчики не могут найти замену минским шасси (руск.)(недаступная спасылка) (3 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 12 мая 2020.