Камуністычная партыя Аўстраліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камуністычная партыя Аўстраліі (англ.: Communist Party of Australia) была заснавана ў 1920 годзе і распушчана ў 1991 годзе. Партыя атрымала найбольшую моц у 1940-х і сутыкнулася з пагрозай забароны партыі ў 1951 годзе. Хаця партыя ніколі не займала дамінуючую пазіцыю ў аўстралійскай палітыцы, яна значна паўплывала на прафсаюзы, сацыяльныя плыні і нацыянальную культуру.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Джон Гардэн, сузаснавальнік Камуністычнай партыі ў 1920 годзе
Адэль Панкхерст, сузаснавальнік Камуністычнай партыі ў 1920 годзе

Камуністычнай партыі была заснавана ў Сіднеі ў кастрычніку 1920 годзе групай сацыялістаў, натхнёных Кастрычнікай рэвалюцыяй у Расіі. Сярод заснавальнікаў партыі былі: вядомы прафсаюзны дзеяч Сіднея Джон Гардэн, Адэль Панхерст, дачка брытанскага суфражысткі Эммелін Панхерст і большасць тады незаконнай аўстралійскай секцыі Індустрыяльныя працоўныя свету (ІПС, англ. IWW). IWW хутка пакінуў Камуністычную партыю з яе першапачатковымі членамі па прычыне розных поглядаў з кіраўніцтвам Савецкага Саюзу і бальшавізму. На ранейшых стадыях, галоўным чынам намаганнямі Гардэна, партыя дасягнула некаторага ўплыву ў прафсаюзным руху ў Новым Паўднёвым Уэльсе, але да сярэдзіны 1920-х партыя ператварылася ў звычайную секту.

У больш позніх 1920-х гадах партыя была адноўлена Джэкам Кевенейджем, дасведчаным канадскім камуністычным актывістам, і Эсмандам Хігінсам, таленавітым мельбурнскім журналістам, пляменнікам члена Высокага суда. Але ў 1929 годзе лідары партыі запалі ў няласку да Камінтэрна, які паводле распараджэння Сталіна прыняў пераход да надзвычайнай рэвалюцыйнай рыторыкі (так званы «Трэці перыяд»).

Новыя лідары партыі: Джэк Майлз, Спіер Шарко і Рычард Дыксан ўвялі партыю пад поўны кантроль Камінтэрна, пад якім заставаліся на працягу 30 гадоў. На працягу 1930-х Партыя адчула некаторы рост, асабліва пасля 1935 года, калі Камінтэрн змяніў сваю палітыку, накіраваўшы яе супраць фашызму. Рух «Супраць фашызму» была заснавана з мэтай аб’яднання ўсіх праціўнікаў фашызму пад кіраўніцтвам камуністаў.

Камуністычная партыя пачала заваёўваць пазіцыі ў прафсаюзах накшталт Федэрацыі шахцёраў і Федэрацыі партовых рабочых, хоць яе кандыдаты ў парламент амаль заўсёды не перамагалі на выбарах.

У 1939 годзе нацысцкая Германія і Іосіф Сталін з боку СССР падпісалі Пакт аб ненападзе і, нягледзячы на ​​карэнныя адрозненні паміж дыктатурамі, яны сталі галоўнымі вінаватымі ва ўспышцы Другой сусветнай вайны. З прычыны Камуністычная партыя Аўстраліі супрацьстаяла вылучэнні аўстралійскіх узброеных сілаў супраць нацызму на ранніх стадыях вайны. Роберт Мензіс забараніў Камуністычную партыю пасля таго, як Францыя здалася ў 1940 годзе. Але ў 1941 годзе Сталін быў вымушаны далучыцца да саюзнікаў, Гітлер здрадзіў свайму слову і ўварваўся ў СССР. Гэта некалькі павысіла пазіцыі партыі. Колькасць яе членаў вырасла да 20 000, гэта дазволіла ўсталяваць кантроль над шматлікімі вельмі важнымі прафсаюзамі. Тады кандыдата ад Камуністычнай партыі Фрэд Патэрсан быў абраны ў Заканадаўчую асамблею Квінслэнду.

Пасля 1945 года і пачатку халоднай вайны ў партыі пачалося стабільнае падзенне. У 1949 годзе партыя ініцыявала страйку шахцёраў. Урад Бена Чыфлі ўбачыў у гэтым выклік з боку камуністаў, што можа падарваць яго аўтарытэт сярод пралетарыяту, і выкарыстоўваў армію для разгону страйкоўцаў.

Да 1960-х колькасць членаў партыі скарацілася да 5 000. У 1966 годзе партыя пачала выдаваць уласны часопіс. Але пасля Пражскай вясны 1968 года выклікала іншы крызіс. Пераемнік Шарко на пасадзе лідара партыі Лоры Ааранс асудзіў уварванне савецкіх войскаў у Чэхію, што прывяло да расколу ў партыі, у выніку чаго ўтварылася новая Сацыялістычная партыя Аўстраліі.

На працягу 1970-х — 1980-х партыя працягвала змяншацца, нягледзячы на ​​дэмакратызацыю сваіх унутраных структур. Нарэшце колькасць членаў партыі да 1990 года складала менш за тысячу чалавек.

У 1991 годзе Камуністычная партыя была распушчана і створана Новая левая партыя. Новая партыя была прызначана для прыцягнення больш шырокай грамадскасці, але гэтага не адбылося. Партыя была расфармаваная ў 1992 годзе.

У 1996 годзе Сацыялістычная партыя вырашыла выкарыстоўваць вольнае таго часу імя Камуністычнай партыі Аўстраліі. Гэтая партыя ў наш час падтрымлівае камуністычныя традыцыі ў Аўстраліі, але яны не маюць у цяперашні час палітычнаг значэння.