Кандрат Зігмундавіч Церах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандрат Зігмундавіч Церах
Міністр гандлю СССР
26 снежня 1986 — 26 лістапада 1991
Прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў (15 сакавіка 199025 снежня 1991)
Кіраўнік урада Мікалай Рыжкоў
Папярэднік Рыгор Вашчанка
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 26 лістапада 1935(1935-11-26) (88 гадоў)
Дзеці дачка Аксана, сын Уладзімір
Нацыянальнасць беларус
Партыя КПСС ад 1958
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Званне старшына першага артыкула
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Кандрат Зігмундавіч Церах (26 лістапада 1935, Альковічы, цяпер Вілейскі раён) — савецкі і беларускі гаспадарчы дзеяч, апошні міністр гандлю СССР (1986—1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кандрат Церах нарадзіўся 26 лістапада 1935 года ў вёсцы Альковічы Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1] ў сям’і незаможных сялян.

У 1952 годзе з адзнакай скончыў Баранавіцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1966 — завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

Член КПСС ад 1958 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1987—1989).

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Маскве

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Людміла Іосіфаўна, дачка — Аксана, сын — Уладзімір.

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя эканамісты і палітыкі лічаць, што пачатак развалу СССР паклала вядомая пастанова аб барацьбе з п’янствам. За 4 гады з таваразвароту выбыла 63 мільярды рублёў, а долар тады каштаваў 63 капейкі.

… Вінаватыя канкрэтныя людзі, якія прымалі рашэнні. Зразумела, у першую чаргу, вінаваты Гарбачоў — канчатковае рашэнне было за ім. На Брэжнева таксама націскалі непітушчыя, але ён не пайшоў на гэта. З п’янствам змагацца трэба, але іншымі метадамі.

Мне давялося прысутнічаць на пасяджэнні палітбюро, калі абмяркоўваўся гэтае фатальнае пытанне. Выступалі ўсе, прыводзілі шмат лічбаў: колькі гіне людзей ад п’янства, як гэта ўплывае на вытворчасць, на выхаванне дзяцей. Больш за ўсіх выступалі тады Лігачоў і Саломенцаў. Іх довады былі пераканаўчымі. Але ніхто не сказаў, што гэтым быццам бы правільным рашэннем краіну заганяюць у тупік. Ад 10 гадзін раніцы і да 10 вечара ішло абмеркаванне. А завяршылася тым, што рашэнне ў рэшце рэшт было прынята, але з вялікім спазненнем.

… Гэта прывяло да таго, што стаў трашчаць бюджэт. У продажы не стала цукру, таму што разгарнулася самагонаварэнне. Скараціліся закупкі харчавання за мяжой, людзі сталі атручвацца ад ужывання з утрыманнем спірту напояў, пачалі высякаць вінаграднікі…[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Памяць. Вілейскі раён. // Церах Кандрат Зыгмундавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 577 — 578. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  2. Российский Государственный Торгово-Экономический Университет(недаступная спасылка) // Российский Государственный Торгово-Экономический Университет
  3. Виктор Пушкарев: Последний министр торговли СССР(недаступная спасылка) (руск.) // «Деловая пресса».
  4. Знiчкi Айчыны: Вілейка(недаступная спасылка) // «Голас Радзімы»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]