Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
красавік 1946 — люты 1955
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Іван Паромчык
Пераемнік Васіль Шарапаў
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
29 лістапада 1939 — 20 ліпеня 1944
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Сяргей Сікорскі

Нараджэнне 24 снежня 1905(1905-12-24)
Смерць 1997
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Канстанці́н Наву́мавіч Длугашэ́ўскі (11 (24) снежня 1905 — 1982) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (19391944) і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (19461955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Член КПСС з 1928 года.

У 1925—1941 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, Сталінградскім, 3-м Прыбалційскім франтах.

З 1945 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 года — старшыня Мінскага гарвыканкама, з 1954 года — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

З 29 мая 1957 года па люты 1968 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі — камунальнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР.

На XIX — XXI з’ездах КПБ выбіраўся членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 1, 3, 5-га скліканняў.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]