Канстытуцыя Аўстрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канстытуцыя Аўстрыі — сукупнасць заканадаўчых актаў Аўстрыі, якая замацоўвае асновы палітычнай сістэмы дзяржавы. Часта канстытуцыяй Аўстрыі называюць Федэральны канстытуцыйны закон (ням. Bundes-Verfassungsgesetz) Аўстрыі ад 10 лістапада 1920 года, якім рэгулююцца федэральны лад Аўстрыі, сістэма дзяржаўных органаў федэрацыі і федэральных зямель і некаторыя іншыя пытанні. Федэральны канстытуцыйны закон шматкроць змяняўся і дапаўняўся. У прыватнасці, быў уключаны буйны раздзел, які датычыцца адносін з Еўрапейскім саюзам. Усяго ў Аўстрыі дзейнічае звыш трохсот канстытуцыйных законаў і законаў, якія змяшчаюць канстытуцыйныя палажэнні.

У адрозненне ад многіх канстытуцый, Федэральны канстытуцыйны закон не ўтрымлівае падзелу, прысвечанага правах чалавека. Нормы аб правах чалавека прысутнічаюць у розных законах, частка з якіх была прынятая яшчэ ў XIX стагоддзі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]