Канферэнцыя ў Палерма (2018)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канферэнцыя ў Палерма — міжнародная канферэнцыя, прызначаная для мірнага ўрэгулявання лівійскага канфлікту. Была праведзена 12—13 лістапада 2018 года ў Палерма (Італія). Арганізатарам саміту стаў італьянскі прэм’ер-міністр Джузэпэ Контэ. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі лівійскіх уладаў, у тым ліку кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж, старшыня Палаты прадстаўнікоў Агіла Салах Іса і фельдмаршал Халіфа Хафтар разам дэлегацыямі з такіх краін як Алжыр, Аўстрыя, Канада, Чад, Чэхія, Егіпет, Эфіопія, Францыя, Германія, Грэцыя, Іарданія, Мальта, Марока, Нідэрланды, Нігер, Польшча, Катар, Рэспубліка Конга, Расія, Саудаўская Аравія, Іспанія, Судан, Швецыя, Швейцарыя, Туніс, Турцыя, ААЭ, Вялікабрытанія, ЗША. Еўрапейскі Саюз, Ліга арабскіх дзяржаў, ААН, Афрыканскі саюз, Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд таксама накіравалі сваіх прадстаўнікоў. Заяўленая мэта — «наблізіць поўнае ўрэгуляванне ў паўночнаафрыканскай краіне праз дасягненне згоды паміж супрацьлеглымі палітычнымі сіламі ўнутры Лівіі».

На думку спецыяльнага прадстаўніка генеральнага сакратара ААН па Лівіі Гасана Саламэ, міжнародная канферэнцыя не прынесла ніводнага канкрэтнага рашэння, не пазначыла ніводнага абавязацельства бакоў і не вызначыла даты наступнага этапу лівійскага ўрэгулявання, аднак была прызнана паспяховай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]