Капаонік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капаонік
алб. Kopaoniku, серб. Копаоник
Панчычаў Врх зімою
Панчычаў Врх зімою
Краіны
Плошча2 700 км²
Даўжыня83 км
Шырыня63 км
Найвышэйшая вяршыняпік Панчыча 
Вышыня2017 м 
Капаонік (Сербія)
Капаонік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капаонік (сербск.: Копаоник) — горны масіў у Цэнтральнай Сербіі. Знаходзіцца ў акрузе Рашка і Расінскай акрузе.

Даўжыня масіва — 83 км, шырыня — 63 км, плошча — каля 2700 км². Найвышэйшы пункт — Панчычаў Врх (2017 м). Масіў складзены крышталічнымі сланцамі, гранітамі і серпентынітамі. Цэнтральную частку масіва займае аднайменны нацыянальны парк (плошча 118 км²).

Сярэднегадавая тэмпература +3,7 °C, што ніжэй, чым у сярэднім па Сербіі. Каля 200 дзён у годзе з’яўляюцца сонечнымі, але колькасць ападкаў перавышае 1000 мм у год. Снег ляжыць прыкладна 160 дзён у год, з канца лістапада па красавік.

У гарах Капаоніка знаходзіцца вялікая колькасць тэрмальных крыніц (36—78 °C). На тэрыторыі масіва знаходзіцца найвышэйшы вадаспад Сербіі Елаварнік (71 м). Зімой Капаонік выкарыстоўваецца ў якасці гарналыжнага курорта.