Каразійная ўстойлівасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каразійная ўстойлівасць — здольнасць матэрыялаў супраціўляцца карозіі, вызначаецца хуткасцю карозіі ў дадзеных умовах. Для ацэнкі хуткасці карозіі выкарыстоўваюцца як якасныя, так і колькасныя характарыстыкі. Змена вонкавага выгляду паверхні металу, змяненне яго мікраструктуры з'яўляюцца прыкладамі якаснай ацэнкі хуткасці карозіі. Для колькаснай ацэнкі можна выкарыстоўваць:

  • час, мінулы да з'яўлення першага каразійнага ачага;
  • лік каразійных ачагоў, якія ўтварыліся за пэўны прамежак часу;
  • памяншэнне таўшчыні матэрыялу ў адзінку часу;
  • змена масы металу на адзінцы паверхні ў адзінку часу;
  • аб'ём газу, які вылучыўся (або быў паглынуты) у ходзе карозіі адзінкі паверхні за адзінку часу;
  • шчыльнасць току, якая адпавядае хуткасці дадзенага каразійнага працэсу;
  • змяненне якой-небудзь уласцівасці за пэўны час карозіі (напрыклад, электрасупраціўлення, адбівальнай здольнасці матэрыялу, механічных уласцівасцяў).

Розныя матэрыялы маюць розную каразійную стойкасць, для павышэння якой выкарыстоўваюцца спецыяльныя метады. Так, павышэнне каразійнай стойкасці магчыма пры дапамозе легіравання (напрыклад, нержавеючыя сталі), нанясеннем ахоўных пакрыцяў (храміраванне, нікеліраванне, алітыраванне алюмінія, цынкаванне, афарбоўка вырабаў), пасівацыяй  (руск.) і інш. Устойлівасць матэрыялаў да ўздзеяння карозіі, характэрнай для марскіх умоў, даследуецца ў камерах солевага туману  (руск.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]