Каракас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Каракас
ісп.: Santiago de León de Caracas
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Каракас на фоне Андаў
Каракас на фоне Андаў
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
25 ліпеня 1567
Плошча
  • 776 км²
Вышыня цэнтра
920 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 808 937 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+58) 212
Паштовы індэкс
1010-A
Афіцыйны сайт
Каракас на карце Венесуэлы
Каракас (Венесуэла)
Каракас
Каракас (Венесуэла)
Каракас

Кара́кас (ісп.: Caracas), горад, сталіца Венесуэлы. Адміністрацыйны цэнтр Федэральнай (сталічнай) акругі. 3,3 млн. жыхароў (2005), 4,7 млн. у агламерацыі (Вялікі Каракас). Плошча 1900 км2. Галоўны эканамічны, фінансавы і культурны цэнтр краіны. Буйнейшы транспартны вузел Венесуэлы.

Падзяляецца на пяць раёнаў: Барута (Baruta), Эль Хаціла (El Hatillo), Чакао (Chacao), Лібертадор (Libertador) і Сукрэ (Sucre). Раён Лібертадор з'яўляецца гістарычным цэнтрам Каракаса і самай населенай яго часткай: 2,1 млн. жыхароў (2005). Выканаўчая ўлада ў раёне належыць мэру, прадстаўнічая — муніцыпальнаму савету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 25 ліпеня 1567 (дзень св. Яга) іспанцамі на месцы спаленага пасялення індзейцаў племя каракас, адсюль поўная назва: Santiago de León de Caracas. У 16–17 ст. на горад нападалі піраты. З 1577 рэзідэнцыя іспанскага губернатара, з 1777 сталіца генерал-капітанства Венесуэла. З 1810 цэнтр барацьбы за незалежнасць Венесуэлы, з 1811 яе сталіца (акрамя 1812-24, горад адбілі іспанскія каралеўскія войскі). у 1853—63 баявыя дзеянні ў горадзе паміж прыхільнікамі кансерватараў і лібералаў. З 1870-х праводзіцца перапланіроўка старых і будаўніцтва новых кварталаў. У 20 ст. пачалося хуткае эканамічнае развіццё горада.

Прыродныя ўмовы[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў горнай даліне Карыбскіх Андаў на вышыні 900—1000 м над узроўнем мора, за 13-14 км ад узбярэжжа Карыбскага мора. Клімат вільготны, субэкватарыяльны. Сярэдняя тэмпература студзеня +19 градусаў, а ліпеня +21 градус. Ападкаў у год выпадае 820 мм. З мая па лістапад — сезон дажджоў.Са снежня па май над Каракасам пануюць антыцыклоны, усталёўваецца сухое надвор'е. Горад знаходзіцца ў зоне павышанай сейсмічнай актыўнасці, неаднаразова знішчаўся землетрасеннямі (1812, 1900, 1967).

У наваколлі пераважае расліннасць парама (высокагорных лугоў) і ўмераных лясоў. З жывёл на схілах Карыбскіх Андаў водзяцца ягуар, пума, ацэлот, выдра, малпы, нутрыі, тапіры, свінкавыя.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Каракас густанаселены горад, у якім пражывае каля адной шостай часткі насельніцтва Венесуэлы. Сярод жыхароў пераважаюць іспана-індзейскія метысы, каля 20% складаюць белыя (прамыя нашчадкі іспанцаў, італьянцаў, партугальцаў). Многа перасяленцаў з суседняй Калумбіі. Неграў каля 10%, індзейцаў менш за 2%.

Жыхары горада размаўляюць пераважна па-іспанску, індзейцы гавораць на 40 мовах розных груп. Большасць вернікаў належаць да Рымска-каталіцкай царквы.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У эканоміцы горада пераважае доля паслуг (звыш 90%). Прамысловасць: харчовая, тэкстыльная, швейная, гарбарна-абутковая, хімічная, фармацэўтычная, нафтаперапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, машынабудаўнічая (у т.л. зборка аўтамабіляў), шкляная, цэментная. У Каракасе размешчана штаб-кватэры Petroleos de Venezuela (PDVSA), шэрагу іншых венесуэльскіх кампаній. Працуе Фондавая біржа Каракаса.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Майкетыя (Maiquetia, Simón Bolívar International Airport). Марскі аванпорт Каракаса на Карыбскім моры — Ла-Гуайра.

З 1983 працуе метрапалітэн (чатыры лініі, больш за сорак станцый). Асноўны сродак грамадскага транспарту — аўтобус.

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў час іспанскай адміністрацыі Каракас меў правільную сетку вуліц і плошчаў. А архітэктуры горада пераважае сучасная забудова. Многія старыя пабудовы Каракаса амаль цалкам зруйнаваны землетрасеннямі. На цэнтральнай плошчы захаваўся сабор (1674, архітэктар П. дэ Медына). У 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. створана Ла Прастора — квартал шматкватэрных дамоў і асабнякоў, грамадскіх будынкаў (Нацыянальны капітолій, архітэктары Л.Урданета, Р.Гарсія; Нацыянальны тэатр, 1905, архітэктар А. Чатаінг). З 1936 вядзецца рэканструкцыя старых і ўзвядзенне новых парадных ансамбляў грамадскіх і дзелавых будынкаў: грамадскі цэнтр «Сімон Балівар» (1938, архітэктар С.Дамінгес), універсітэцкі гарадок (1944-57, архітэктар К. Р. Вільянуэва, з 2000 уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), плошчы ўздоўж галоўнай магістралі Авеніда Балівар (Эль-Сіленсіо), Пласа Венесуэла з вышынным домам Эдыфісіа Полар (1952-54, архітэктары Х. М. Галія, М. Вегас Пачэка); азелянёныя раёны Сера-Грандэ, Эль-Параіса з сучаснымі будынкамі і віламі. На заходняй ускраіне — рабочыя кварталы, хаціны беднаты.

4 універсітэты, у т.л. дзяржаўны, муніцыпальны і два прыватныя, некалькі коледжаў. Нацыянальная бібліятэка. Шэраг навуковых устаноў Венесуэлы.

Шмат музеяў, у т.л. прыгожых мастацтваў, крэольскі, каланіяльнага мастацтва, сучаснага мастацтва, музей Сімона Балівара, дом-музей Сімона Балівара.

У Каракасе працуюць Нацыянальны тэатр, тэатральныя і канцэртныя ўстановы «Атэнео», «Тэатро Альбертэ дэ Пас», «Урданета», «Карыбе», «Лідо», «Тэатро мунісіпаль» і іншыя. У горадзе размяшчаецца самы багаты і прыгожы на кантыненце батанічны сад.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]