Каралеўства Кент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Кент
невядома
Сцяг
Брытанія каля 800 года
Брытанія каля 800 года
< 
 >
450 — 871

Сталіца Кентэрберы (меркавана)
Мова(ы) брыцкія мовы[d]
Афіцыйная мова старажытнаанглійская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Кент — адно з сямі каралеўстваў так званай англасаксонскай гептархіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кент, першае «варварскае» («англійскае») каралеўства, заснаванае каля 475 ў Брытаніі англасаксамі, існаваў задоўга да «вялікага ўварвання англасаксаў». Названы ад імя карэннага брыцкага племя кантыеў, Кент раней з'яўляўся пострымскім брытанскім графствам, а яшчэ раней племянным каралеўствам жалезнага веку. Яго пераўтварэнне ў «англійскае» каралеўства пачалося пасля таго, калі кароль Брытаніі Вортыгерн выгнаў апошняга мясцовага брытанскага кіраўніка Гуйангона і аддаў Кент правадыру варвараў Хенгмсту. Пасяліліся тут па ўласнай ініцыятыве, ці былі запрошаны Вортыгернам для дапамогі ў адбіцці спусташальных набегаў піктаў і скотаў — незразумела. Найбольш прыкметнымі фігурамі сярод першых прышэльцаў былі браты Хенгіст і Хорс — саксы альбо юты, якія пасяліліся ў Кенце нягледзячы на жорсткі супраціў Вортыгерна, а пасля і яго сына Вортымера. Да часу смерці Хенігіста варвары цалкам авалодалі Кентам (488). Сталіцай гэтай дзяржавы быў горад Кентэрберы. Населены пераважна ютамі.

Большая частка каралеўства Кент знаходзілася на тэрыторыі сучаснага графства Кент.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]