Каралеўства Лаос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Лаос
лаос.: ພຣະຣາຊອານາຈັກລາວ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Гімн Лаоса
1947 — 1975

Сталіца
Мова(ы) Лаоская мова
Афіцыйная мова Лаоская мова
Грашовая адзінка Лаоскі кіп
Плошча
  • 236 800 км²
Насельніцтва
  • 3 100 000 чал.
Форма кіравання канстытуцыйная манархія

Каралеўства Лаос (лаос.: ພຣະຣາຊອານາຈັກລາວ) — колішняя дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая існавала ў 1949—1975 гадах[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец ХІХ стагоддзя тэрыторыя Лаоса ўваходзіла ў склад Французскага Індакітая. У 1949 годзе Лаос набыў незалежнасць. Першым каралём стаў Сісаванг Вонг. Краху каралеўства папярэднічала грамадзянская вайна, якую вёў урад, пры падтрымцы ЗША, і партызаны арганізацый сацыялістычнага кірунку «Патэт Лао», якіх падтрымлівалі СССР і В’етнам. Грамадзянская вайна працягвалася амаль 10 гадоў (1964—1973). Урэшце, пасля сыходу амерыканцаў з Паўднёвага В’етнама, у 1975 годзе «Патэт Лао» прыйшоў да ўлады. 29 лістапада 1975 года кароль Лаоса зрокся стальца, а 2 снежня 1975 года абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ильинский М. Индокитай. Пепел четырёх войн. — М.: Вече, 2000. — ISBN 5-7838-0657-9