Каралінскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руіны бастыёна Каралінскага замка на малюнку Н. Орды

Каралінскі замак размяшчаўся ў прадмесці Пінска Каралін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны маршалкам вялікім літоўскім князем Янам Каралем Дольскім, які ў 1690 г. атрымаў ад Сойма зямлю каля Пінска. Там ім было пабудавана прадмесце Каралін, замак, які меў як ваенную, так і рэпрэзентатыўную функцыі, а насупраць яго – касцёл Св. Карла Барамеуша.

Пасля смерці Я. К. Дольскага замак перайшоў па спадчыне да князёў Вішнявецкіх. Замак разбураны ў 1706 г. войскамі шведскага караля Карла XII. Да пачатку XX ст. захаваліся руіны замка. Да нашых дзён дайшоў падземны ход, якім можна выйсці на бастыёны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Замак пабудаваны ў новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэме, прамавугольны ў плане, меў памеры 76 м на 38 м на 46 м на 76 м. Два паўднёвыя бастыёны выходзілі на раку Прыпяць і мелі невялікія памеры. Перад замкам ішоў роў шырынёй да 9 м з пад'ёмным мостам. На дзядзінцы стаяў палац уладальніка замка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ткачоў М. Каралінскі замак / Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с. — С. 47.