Карла Райнальдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карла Райнальдзі
Carlo Rainaldi
Дата нараджэння 4 мая 1611(1611-05-04)
Месца нараджэння Рым
Дата смерці 8 лютага 1691(1691-02-08) (79 гадоў)
Месца смерці Рым
Грамадзянства  Італія
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Рым
Архітэктурны стыль барока
Найважнейшыя пабудовы перабудовы царквы Санта Марыя Маджорэ, царква Санта Марыя ін Кампітэла, царква Сант Андрэа дэла Вале, парныя цэрквы на П'яцца дэль Попала, усё- Рым.
Уплыў Girolamo Rainaldi[d]
Уплыў на Карла Фантана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Парныя цэрквы (Санта Марыя дэі Міраколі і Санта Марыя ін Мантэсанта) у П'яцца дэль Попала нагадваюць прапілеі.
Абсіда, лесвіцы царквы Санта Марыя Маджорэ, Рым

Карла Райнальдзі (Carlo Rainaldi; 16111691) — адзін з архітэктараў, які ўнёс найбольшы ўклад у фарміраванне аблічча Рыма эпохі барока.

Да смерці ў 1655 годзе бацькі, Джыралама Райнальдзі, Карла працаваў пад яго кіраўніцтвам у традыцыі паўночнаітальянскага маньерызма (у прыватнасці, над фасадам Сант-Аньезэ-ін-Агонэ). Уласная манера малодшага Райнальдзі, якая склалася ў 1660-я гг., адзначана цягай да тэатральнай манументальнасці.

З твораў Райнальдзі ў «паўночнай» манеры найбольш вылучаецца царква Санта-Марыя-ін-Кампітэлі (1663-67), Шмат'яруснае выкарыстанне калон стварае ў гледача адчуванне ўзнёсласці. У 1661-65 гг. працаваў над фасадам грандыёзнай Сант-Андрэа-дэла-Вале. Адначасова спраектаваў парныя цэрквы на П'яца дэль Попала.

У канцы жыцця Райнальдзі будаваў усходні фасад базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, закліканы арганічна аб'яднаць старажытную апсідную частку з капэлай, прыбудаванымі Сікстам V і Паўлам V.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • F. Fasolo, L'opera di Hieronimo e Carlo Rainaldi, Roma 1961
  • R. Wittkower, Carlo Rainaldi and the architecture of the full baroque, in "Art Bulletin" XIX, 1937, pp. 242–313

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]