Карлаварскі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карлаварскі край
Karlovarský kraj
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Чэхія
Статус Край
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Карлавы Вары
Дата ўтварэння 12 лістапада 2000[1]
Насельніцтва (2009) 316 271 чалавек
Шчыльнасць 92 чал./км²
Плошча 3 314 км² (4,25 %)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1 244 м
Карлаварскі край на карце
Часавы пояс +1
Код ISO 3166-2 CZ-KA
Код аўтам. нумароў K
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлава́рскі край (чэшск.: Karlovarský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на захадзе гістарычнай вобласці Багемія. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карлавы Вары. Плошча складае 3 314 км² (4,25 % тэрыторыі краіны), насельніцтва — 316 271 чалавек (каля 3 % насельніцтвы Чэхіі). У краі 132 населеных пункта, 35 з якіх — гарады.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Край размешчаны на захадзе Чэхіі, мяжуе на паўночным усходзе з Усцецкім краем, на паўднёвым усходзе з Пльзенскім краем, на паўднёвым і паўночным захадзе — мяжа з Германіяй.

Самая высокая пункт рэгіёна — гара Клінавец (1 244 метраў над узроўнем мора) у Рудных гарах, самае нізкае месца (320 метраў над узроўнем мора) знаходзіцца ля мяжы раёна Карлавы Вары. Клімат і глебы рэгіёна не надта спрыяльныя для сельскай гаспадаркі. У гарах маюцца радовішчы руд вальфраму, волава, вісмуту, цынку, урану; прысутнічаюць тэрмальныя воды і мінеральныя крыніцы. Лясістая мясцовасць займае 43 % тэрыторыі края, на долю сельскагаспадарчых угоддзяў прыпадае ўсяго 17 % тэрыторыі, што менш сярэдняга паказчыка па краіне.

Клімат Карлаварскага края характарызуецца ўмерана цёплымі зонамі на большасці тэрыторыі і халоднымі зонамі на грабянях Рудных гор.

Па тэрыторыі края, з захаду на ўсход, цячэ самая вялікая рака края Огржэ — левы прыток Эльбы — належыць да басейна Паўночнага мора.

Гарады і насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя гарады (больш 10 тыс. чалавек), даныя за 2009 год:

Горад Насельніцтва
Карлавы Вары 53 910
Хеб 34 933
Сокалаў 25 173
Остраў 17 919
Ходаў 14 703
Марыянске-Лазне 14 268
Аш 13 510

Па выніках перапісу 1 сакавіка 2001 года насельніцтва края складала 306 799 чалавек (Каля 3 % насельніцтва Чэхіі), з іх 50,9 % — жанчыны. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва края ніжэй за сярэднюю па краіне (Чэхія — 130 чалавек на км²) і складае — 93,62 чалавек на км². Самая высокая шчыльнасць у горадзе Сокалаў (1056), самая нізкая — у раёне Карлавы Вары (81). Па гэтых паказчыках край займае 14-е, апошняе месца па колькасці насельніцтва і 11-е — па шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 13-ці краёў рэспублікі і сталіцы.

Чэхамі абвясцілі сябе 87,2 % насельніцтва, славакамі — 4,4 %; 2,8 % — немцы (найбольшая ўдзельная вага немцаў сярод рэгіёнаў Чэшскай Рэспублікі), маравы і цыгане — па 0,2 %, 0,1 % — палякі.

У сталіцы края — Карлавых Варах — сканцэнтравана 18 % усяго насельніцтва рэгіёна.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Край падзяляецца на тры раёны: Карлавы Вары, Сокалаў і Хеб.

Раён Насельніцтва, чал. Плошча, км² Шчыльнасць, чал./км² Нас. пункты
Карлавы Вары (KV) 124 558 1 514,95 82 54
Сокалаў (SO) 95 120 753,6 126 38
Хеб (CH) 96 593 1 045,94 92 40

Эканоміка і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны вакзал у Карлавых Варах

У раёнах Карлавы Вары і Хеб развіты турызм, што звязана са знаходжаннем у дадзенай мясцовасці вядомых курортаў Карлавы Вары, Марыянске-Лазне, Францішкаві-Лазне. У раёне Сокалаў вялікае значэнне мае прамысловасць — энергетыка, здабыча вугалю, хімічная прамысловасць і машынабудаванне. Таксама ў краі маюцца прадпрыемствы шкляной прамысловасці, тэкстыльная вытворчасць, вытворчасць фарфору, прадпрыемствы па вырабе музычных інструментаў.

У рэгіёне дастаткова развітая сетка чыгуначнага транспарту. Аснову чыгуначнай сеткі рэгіёна ўяўляе лінія з падвойнай каляінай Хомутаў — Хеб. Гэты маршрут разбіты на асобныя рэгіянальныя маршруты. Чыгуначныя лініі Шырндзінг (Schirnding) — Хеб — Марыянске-Лазне — Пльзень з’яўляюцца часткай III еўрапейскага чыгуначнага калідора

Рэгіён абсталяваны адносна шчыльнай чыгуначнай сеткай. У той жа час, аўтатранспартная інфраструктура края не ў поўнай меры адпавядае тэндэнцыі павелічэння інтэнсіўнасці дарожнага руху.

У краі дастаткова распаўсюджана вырошчванне бульбы, рапсу і збожжавых культур — пшаніцы і ячменю, у меншай ступені, лёну і кукурузы. Жывёлагадоўля прадстаўлена развядзеннем малочнай жывёлы, птушкі і свіней. З глеб пераважаюць карычневыя глебы раўнін і невялікіх пагоркаў, і бурыя лясныя глебы ў горным рэгіёне края.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]