Каса (прычоска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каса
Юлія Цімашэнка

Каса — прычоска, пры якой некалькі пасмаў валасоў на галаве чалавека сплятаюцца разам.

Пры простай касе валасы падзяляюцца на тры аднолькавыя пасмы. Знешнюю пасму (напераменку левая і правая) пераплятаюць з сярэдняй. Канец заплеценай касы замацоўваецца з дапамогай гумкі, шпількі, стужкі або іншай прылады.