Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 (17) красавіка 1880
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1931
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка (5 (17) красавіка 1880, Мінск — пасля 1931; Псеўданім: Габрыэль Эмга) — беларускі педагог, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка, каля 1898

Скончыў Мінскую класічную гімназію (1898), у 1903 — фізіка-матэматычнае аддзяленне Маскоўскага ўніверсітэта. У 1903—1923 выкладчык Слуцкай гімназіі, Дзвінскага і Мінскага рэальных вучылішчаў, Мінскага настаўніцкага інстытута (з 1920 Мінскі інстытут народнай адукацыі), Мінскіх педагагічнага і політэхнічнага тэхнікумаў, рабфака БДУ.

Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда (снежань 1917, Мінск). У чэрвені 1918 член камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта; у кастрычніку 1918 увайшоў у Беларускі вучыцельскі саюз.

У канцы сакавіка 1919 года К. Цвірка-Гадыцкі з’яўляецца ў Варшаве, дзе складае на імя польскага прэм’ер-міністра І. Падарэўскага адозву з рэзалюцыяй нібыта праведзенага Беларускага краёвага з’езда, у якой сцвярджалася, што «існаванне самастойнай Беларускай дзяржавы немагчыма», таму Беларусь «у сваіх этнаграфічных межах» павінна была ўвайсці ў «сціслы звязак з Польскай Рэччу Паспалітай». Калі звесткі пра гэта дайшлі да Гародні, В. Захарка ў ноце ад імя Рады міністраў БНР апратэставаў заяву «беларускай» дэлегацыі. Калі ж К. Цвірка-Гадыцкі зноў з’явіўся ў горадзе, на загад К. Езавітава ён быў арыштаваны і адпраўлены ў мясцовую турму. Улічваючы палітычны рэзананс, польскі камісар у Гародні С. Іваноўскі, які і з’яўляўся арганізатарам адпраўкі дэлегацыі ў Варшаву, атрымаў ад Генеральнага штаба загад выпусціць К. Цвірку-Гадыцкага на волю. Калі вязня пад вартай эскадрона беларускіх гусар везлі з турмы на чыгуначны вакзал, на іх напаў атрад «Польскай арганізацыі вайсковай». Завязалася кароткая перастрэлка, падчас якой быў забіты адзін з нападнікаў. Аднак адбіць К. Цвірку-Гадыцкага не атрымалася.

Друкаваўся ў 1919 у мінскай газеце «Звон». У 1920 ад Інстытута народнай адукацыі абраны ў склад Мінскай камісіі па ўтварэнні БДУ. Выкладаў у БДУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Беларускай навуковай тэрміналогіі» («Элементарная матэматыка», 1922; «Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі», 1927).

У снежні 1931 па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме выключаны з БДУ. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]