Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фара, фрагмент акварэлі Ю. Пешкі

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Фарны) — колішні рымска-каталіцкі храм у Віцебску. Дзейнічаў у XVIII — XIX стст. Знаходзіўся на левым беразе Дзвіны, на месцы былога рамесніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка. Стаяў побач з царквой Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы.

У 2-й пал. XIX ст. касцёл да непазнавальнасці перабудавалі расійскія ўлады, а ў 1950-я будынак канчаткова зруйнавалі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны касцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 годзе, пры ім мелася драўляная плябанія. Пазней належаў да кляштара марыявітак[1].

Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) у 18421844 роках расійскія ўлады зачынілі касцёл з прычыны яго блізкага размяшчэння да праваслаўнай Дабравешчанскай царквы[2]. Неўзабаве будынак перабудавалі (разабралі вежы).

У 18621903 роках у будынку колішняга касцёла размяшчаўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губернскай управы, архіў канцылярыі віцебскага генерал-губернатара.

Касцёл пацярпеў у Другую сусветную вайну. У кан. 1950-х — пач. 1960-х помнік зруйнавалі савецкія ўлады.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нефная 2-вежавая базіліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, фланкіраваны 5-яруснымі шатровымі вежамі[1].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар марыявітак // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 400
  2. Губина В. В. Положение православных и католических храмов на Беларуси в ХIХ в. Cравнительный анализ Архівавана 13 кастрычніка 2012. // Конференции / VI Международные Кирилло-Мефодиевские чтения. 2000 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]