Каталонцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталонцы
(Catalans)
Агульная колькасць 8 108 тыс. (2010 г.)
Рэгіёны пражывання  Іспанія — 7 648 тыс.

 Андора — 32 тыс.
 Францыя — 109 тыс.
 Германія — 49 тыс.
 Аргенціна — 183 тыс.
 Італія — 23 тыс.

Мова каталонская
Рэлігія каталіцызм
Блізкія этнічныя групы галісійцы, партугальцы, іспанцы

Катало́нцы (катал.: Catalans) — раманскі народ, які пражывае на паўночным усходзе Пірэнейскага паўвострава, пераважна ў Каталоніі, Андоры і Балеарскіх астравах. Колькасць у Іспаніі — 7648 тыс., у Андоры — 32 тыс. чал. Агульная колькасць у свеце — 8108 тыс. (2010 г.)[1].

Паходжанне і гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Непасрэднымі продкамі каталонцаў з'яўляліся старажытныя плямёны кельтыбераў, раманізаваныя ў часы рымскага панавання. З XII ст. у італьянскіх пісьмовых крыніцах Каталонія ўзгадвалася як асобны рэгіён Пірэнейскага паўвострава. Лічыцца, што само слова "Каталонія" (Catalunya), як і Кастылія, паходзіць ад castlà (літаральна "замак"). Такім чынам жыхароў Пірэнеяў адрознівалі ад "готаў", жыхароў суседняга Праванса. Каталонцы ўдзельнічалі ў Рэканкісце, што паўплывала на іх рассяленне на поўдзень ад Пірэнеяў і на Балеарскіх астравах.

З 1137 г. Каталонія развівалася ў цесным палітычным саюзе з Арагонам, а пасля — з агульнай іспанскай манархіяй, хаця доўгі перыяд захоўвала аўтаномію, каталонскую мову як асноўную, важнымі заставаліся культурныя і эканамічныя сувязі з Паўднёвай Францыяй і Паўночнай Італіяй. У XIX ст. сацыяльныя і палітычныя рухі ў Каталоніі пад уплывам рамантызму перараслі ў адзіны нацыяналістычны рух, які меў надзвычай дэмакратычны характар. У 1931 г. рэспубліканскія ўлады Іспаніі прадставілі Каталоніі аўтаномію. Яна была адменена падчас дыктатуры Ф. Франка. Каталонская мова згубіла свой афіцыйны статус.

Іспанская Канстытуцыя 1978 г. абвясціла каталонцаў нацыяй. У 1979 г. быў прыняты каталонскі статут аб аўтаноміі.

Традыцыі і звычаі[правіць | правіць зыходнік]

Здаўна Каталонія з'яўлялася краінай, дзе існавалі буйныя гарады і гарадская гаспадарка, таму акрамя сельскай гаспадаркі і рыбалоўства, важнымі галінамі эканомікі былі рамяство і асабліва гандаль. У XIX стагоддзі адбылася індустрыялізацыя гарадоў і хутарызацыя сельскай гаспадаркі. Змены ў сацыяльным жыцці адмоўна адбіліся на захаванні народных звычаяў і традыцый. Фактычна, яны нанава пачалі адраджацца толькі ў XX стагоддзі.

Народныя строі каталонцаў адрозніваюцца наяўнасцю мужчынскіх капелюшоў Barretina, якія, як мяркуюць, маюць вельмі старажытнае паходжанне і былі запазычаны з Усходняга Міжземнамор'я. Каталонскі фальклор развіваўся пад моцным уздзеяннем каталіцызму. У казках і легендах асноўнымі героямі выступаюць святыя.

Найбольш папулярныя свя́ты — Багаяўленне (Reis), Сёмуха (Reis), Святы Георгій (Sant Jordi), каталонскі нацыянальны дзень La Diada (11 верасня), Дзяды (Dia Dels Difunts), на Балеарскіх астравахСвяты Антоній. У розных населеных пунктах арганізуюць урачыстаці, прысвечаныя да дня свайго святога заступніка - fiesta major, якія суправаджаюцца нацыянальным танцам сардана, вясёлай дэманстрацыяй вялікіх волатаў gegants і гіганцкіх галоў capgrosses.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная мовакаталонская.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў — каталікі, аднак уплыў Касцёла на паўсядзённае жыццё адносна не вялікі.

Вядомыя каталонцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]