Квадрыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Статуя квадрыгі на Брандэнбургскіх варотах
Квадрыга Святога Марка

Квадрыга — антычная двухколавая калясніца з чатырма запрэжанымі канямі. Часта выкарыстоўвалася ў Старажытным Рыме ў гонках ці ў трыўмфальных шэсцях. Захавалася нямала выяў, барэльефаў і статуй з квадрыгамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гонкі на лёгкіх квадрыгах праводзіліся ў Старажытнай Грэцыі на Алімпійскіх і Немейскіх гульнях. Апісанні гэтых спаборніцтваў змяшчаюцца ў Гамера, Вергілія і іншых антычных аўтараў.

Масіўнымі квадрыгамі карысталіся імператары і палкаводцы-пераможцы ў старажытнарымскіх цырках падчас трыумфаў, а таксама для рэлігійных і ваенных шэсцяў.

Выявы квадрыг захаваліся на мностве помнікаў старажытнасці, асабліва на барэльефах і манетах. Бронзавыя коні Святога Марка знайшлі сабе нямала перайманняў у новы час, напрыклад, у трыумфальных арках. Дагэтуль квадрыга застаецца папулярным скульптурным матывам.

Вядомыя квадрыгі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ulrike Krenzlin, Johann Gottfried Schadow: Die Quadriga: Vom preußischen Symbol zum Denkmal der Nation, Frankfurt am Main 1991.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]