Кельцкія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кельцкія мовы
Краіны
Класіфікацыя
індаеўрапейскія мовы
Кельцкія мовы
ISO 639-5 cel
LINGUIST List celt
ABS ASCL 11
IETF cel
Glottolog celt1248

Кельцкія мовы — група роднасных моў, якія ўваходзяць у склад індаеўрапейскай моўнай сям’і. Некалі на кельцкіх мовах гаварылі на шырокіх тэрыторыях Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, цяпер яны захоўваюцца толькі на крайнім захадзе: у Ірландыі, Уэльсе, Брэтані, Шатландыі.

Кельцкія мовы ў XX стагоддзі.

У I тыс. да н.э. былі пашыраны ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Іспаніі, Паўночнай Італіі. Пазней зона іх распаўсюджання значна скарацілася. Паводле геаграфічнай прыкметы падзяляюць на кантынентальныя і астраўныя. Іх вылучаюць у тры падгрупы: гальскую (гальская, кельтыберская, лепантыйская), гайдэльскую (ірландская, гэльская, мэнская) і брыцкую (валійская, корнская, брэтонская). Мэнская, корнская, кельтыберская, лепантыйская і гальская — мёртвыя мовы; ірландская мова — дзяржаўная мова Ірландыі (разам з англійскай); валійская мова ўжываецца ў перыёдыцы і на радыё, выкладаецца ў школах (разам з англійскай); брэтонская і гэльская мовы — сукупнасць рэгіянальных дыялектаў без устойлівай пісьмовай літаратурнай нормы і ўжываюцца ў вуснай форме.

Некаторымі асаблівасцямі кельцкія мовы збліжаюцца з італійскімі мовамі. Старажытныя кельцкія мовы былі флектыўнымі, для сучасных характэрны аналітычны тып марфалогіі. У фанетыцы розныя камбінаторныя змяненні гукаў (галосных і зычных), інкарпарацыя, спрашчэнне канцавых складоў, сілавы націск, спецыфічнае ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў, цвёрды парадак слоў.

Першыя пісьмовыя помнікі кантынентальных кельцкіх моў датуюцца прыблізна V—I стст. да н.э. (надпісы на камянях, графіці на вазах, этрускае пісьмо і інш.), астраўных — IV—XI стст. (атамічныя надпісы, глосы і інш).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]