Клеапатра III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клеапатра III
Нараджэнне каля 161 да н.э.
Смерць 101 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Пталамей VI Філаметар
Маці Клеапатра II
Муж Пталамей VIII Эвергет
Дзеці Пталамей IX, Ptolemy X Alexander I[d], Клеапатра Селена[d], Клеапатра IV і Клеапатра Трыфена[d]
Дзейнасць манарх, валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клеапатра III (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα)— егіпецкая царыца дачка Пталамея VI і Клеапатры II.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маці Пталамея IX, Пталамея Х, Клеапатры IV, Клеапатры Селены I  (англ.) і Клеапатры Трыфаэны.

У 142 г. да н.э. Фіскон ажаніўся з Клеапатрай III і абвясціў яе сваёй суправіцельніцай. у 131 г. да н.э. Клеапатра II падняла паўстанне і выгнала Пталамея VIII Фіскона і Клеапатру III з Егіпта. Пасля гэтага яна абвясціла свайго 12-гадовага сына Пталамея Мемфітыса царом і сваім намінальным суправіцелем. Аднак Пталамею VIII Фіскона атрымалася захапіць свайго сына, забіць яго і пераслаць часткі яго цела Клеапатры. Ёй прыйшлося застацца адзінай кіраўніцай. Пасля гэтага яна прапанавала егіпецкую карону Дэметрыю II Сірыйскаму, аднак ён таксама быў забіты Фісконам і ёй прыйшлося бегчы ў Сірыю. Публічнае прымірэнне з Пталамеем VIII Фісконам і Клеапатрай II адбылося ў 124 г. да н.э. Пасля гэтага яна кіравала сумесна са сваім братам і дачкой да 116 г. да н.э. Калі Пталамей VIII Фіскон памёр і завяшчаў трон Клеапатры III і аднаму з сыноў па яе выбары.

Кіравала Егіптам, маючы ў суправіцелях напераменку аднаго са сваіх сыноў Пталамея IX Лафура ці Пталамея X Аляксандра I. Другі сын адсылаўся тым часам намеснікам на Кіпр. Была забіта Пталамеем X Аляксандрам I у 89 г. да н.э[1].

Зноскі

  1. Клеопатра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.