Колер з іншых светаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Колер з іншых светаў
The Colour Out of Space
Выданне
Жанр Лаўкрафтаўскія жахі
Аўтар Говард Філіпс Лаўкрафт
Мова арыгінала англійская
Дата напісання сакавік 1927
Дата першай публікацыі Amazing Stories, (верасень 1927)
Апублікаваны ў Amazing Stories
Выдавецтва Amazing Stories
Месца публікацыі ЗША
Цыкл Cthulhu Mythos[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Колер з іншых светаў» (англ.: The Colour Out of Space, таксама «Касмічны колер», «Колер з космасу», «Ззянне звонку») — напісанае ў сакавіку 1927 года апавяданне амерыканскага пісьменніка Говарда Філіпса Лаўкрафта. Твор сумяшчае ў сабе элементы жахаў і навуковай фантастыкі. Сам Лаўкрафт лічыў «Колер…» сваім лепшым творам[1]. Апавяданне было ўпершыню апублікавана праз паўгода пасля напісання — у вераснёвым нумары часопіса Amazing Stories.

Твор апісвае жудасныя падзеі, якія здарыліся з сям'ёй амерыканскіх фермераў пасля падзення загадкавага метэарыта. Асноўны прыём апавядання — колер, нябачаны раней для чалавецтва (адгэтуль і назва). Гэта адлюстроўвае адну з галоўных ідэй Лаўкрафта — наяўнасць нейкіх рэчаў за гранню людскага разумення і пазнання і мізэрнасць чалавечых ведаў пра Сусвет.

Зноскі

  1. С. Т. Джошы, The Annotated Lovecraft, стар. 57.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]