Колер рысы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоная рыса гематыту на белай фарфоравай пласціне («бісквіце»)

Ры́са — колер мінералу ў тонкім парашку.

Парашкападобная маса ў выглядзе рысы лёгка атрымліваецца на шурпатай паверхні фарфоравай пласціны пры правядзенні па ёй з лёгкім націскам вызначаемым мінералам. Пры адсутнасці фарфоравай пласціны («бісквіту») мінерал крышаць вострым краем шкла або кончыкам нажа, парашок расціраюць на белай паперы, вызначаюць колер.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. — Мн.: Нар. асвета, 1987. — 109, [2] c.