Комі-Пярмяцкая акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комі-Пярмяцкая акруга
руск.: Коми-Пермяцкий округ,
комі-пярм.: Коми-Пермяцкӧй округ,
Перем Коми кытш
Герб Сцяг[d] і Сцяг[d]
Герб Сцяг[d] і Сцяг[d]
Краіна Сцяг Расіі Расія
Статус акруга
Уваходзіць у Пермскі край
Уключае 6 муніцыпальных раёнаў,
1 гарадская акруга
Адміністрацыйны цэнтр Кудымкар
Дата ўтварэння 26 лютага 1925 (як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга)
1977 (як Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга)
1 снежня 2005 (як Комі-Пярмяцкая акруга Пермскага края)
Афіцыйныя мовы руская, комі-пярмяцкая
Насельніцтва (2012) 114 839 чал.[1]
Нацыянальны склад комі-пермякі (59%),
рускія (38%)
Плошча 32 900[2]
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 335 м
Комі-Пярмяцкая акруга на карце
Часавы пояс +2
Тэлефонны код +7 34-260
Паштовыя індэксы 619000-619681
Код аўтам. нумароў 81, 59, 159
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Комі-Пярмя́цкая акру́га (руск.: Коми-Пермяцкий округ, комі-пярм.: Коми-Пермяцкӧй округ, Перем Коми кытш) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, акруга ў Пермскім краі Расіі. Размяшчаецца на паўночным захадзе края.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Комі-Пярмяцкая акруга знаходзіцца ў нізоўі Урала, у крайняй усходняй частцы еўрапейскай часткі Расіі. Плошча акругі складае 32800 км², найвышэйшая кропка над узроўнем мора — 335 м, 82 % тэрыторыі пакрытыя лясамі[2]. Тэрыторыя Комі-Пярмяцкай акругі складае 20,0 % ад тэрыторыі ўсяго Пермскага края[2], у які ўваходзіць акруга. На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кама (у прыватнасці, паўднёва-ўсходняя частка акругі выходзіць сваімі межамі да Камскага вадасховішча), а таксама Іньва, Каса і Вясляна.

Тры раёны акругі залічаныя да раёнаў Крайняй Поўначы.

Акруга мяжуе з астатнімі раёнамі Пермскага края, а таксама з Рэспублікай Комі (на поўначы і паўночным захадзе) і Кіраўскаю вобласцю (на захадзе).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Комі-Пярмяцкая акруга падзяляецца на 7 муніцыпальных утварэнняў: 1 гарадскую акругу (Кудымкарскую, якая аб’ядноўвае на сваёй тэрыторыі адміністрацыйны цэнтр акругі горада Кудымкар) і шэсць муніцыпальных раёнаў. Муніцыпальныя раёны ўключаюць 30 сельскіх паселішчаў[3], у склад якіх у сваю чаргу ўваходзяць 705 сельскіх населеных пунктаў.

Назва Арыгінальная назва Адміністрацыйны цэнтр
Гайнскі Гайнский муниципальный район,
Гайна район
Гайны
Касінскі Косинский муниципальный район,
Кӧсладор район
Каса
Качоўскі Кочевский муниципальный район,
Кӧчладор район
Качова
Кудымкарская
гарадская
акруга
Кудымкарский городской округ
Кудымкарскі Кудымкарский муниципальный район,
Кудымкар район
Кудымкар
Юрлінскі Юрлинский муниципальный район,
Юрла район
Юрла
Юсьвінскі Юсьвинский муниципальный район,
Юсьва район
Юсьва

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораная 26 лютага 1925 года як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга ў складзе тагачаснай Уральскай вобласці РСФСР, захоўваючы сваю назву да 1977 года.

17 студзеня 1934 года па падзеле Уральскай вобласці апынулася ў складзе Свярдлоўскай вобласці, пасля вылучэння з яе тэрыторыі Пермскай вобласці трапіла ў склад апошняй (3 кастрычніка 1938 года).

У 1977 годзе змяняе сваю назву на Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга.

У 1992 годзе акруга атрымала статус самастойнага суб’екта Расійскай Федэрацыі, аднак пры гэтым яна фармальна працягвала знаходзіцца ў складзе Пермскай вобласці і падтрымлівала з ёй свае адносіны на дамоўнай аснове (для поўнага выхаду акругі са складу вобласці было патрэбным прыняцце спецыяльнага федэральнага закона, як, напрыклад, у выпадку з Чукоцкай аўтаномнай акругай).

У 2003 годзе Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга і Пермская вобласць сталі ініцыятарамі рэферэндуму па аб’яднанні ў адзіны суб’ект федэрацыі[2]. 1 снежня 2005 года аўтаномная акруга спыніла сваё існаванне, утварыўшы пры аб’яднанні з Пермскаю вобласцю новы суб’ект — Пермскі край. Аўтаномная акруга пры гэтым страціла свой статус суб’екта Расійскай Федэрацыі, пры гэтым у складзе Пермскага края на тэрыторыі колішняй аўтаномнай акругі ўзнікла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне — Комі-Пярмяцкая акруга.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва складае 114 839 чалавек, большасць з якіх складаюць комі-пермякі (59,0 %) і рускія (38,2 %). Найбольш населенымі раёнамі акругі з’яўляюцца Кудымкарскі і Юсьвінскі — складаючы 24,0 % працэнты ад тэрыторыі, у іх засяроджаныя да 40,0 % насельніцтва[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]