Конкурс песні Еўрабачанне 2000

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конкурс песні Еўрабачанне 2000
Дата
Фінал 13 мая 2000
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг ШвецыіСтакгольм
Вядучы(я) Катыс Ольстрэм і Андэрс Лундзін
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Швецыі SVT
Удзельнікі
Колькасць краін 24
Дэбют Сцяг ЛатвііЛатвія
Вяртанне Сцяг РасііРасія
Сцяг РумынііРумынія
Сцяг Паўночнай МакедонііРэспубліка Македонія
Сцяг ФінляндыіФінляндыя
Сцяг ШвейцарыіШвейцарыя
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Славеніі Славенія
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Даніі «Fly on the wings of love» (Данія)
Конкурс песні Еўрабачанне
1999 2001

Конкурс песні Еўрабачанне 2000 — 45-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 13 мая 2000 года ў горадзе Стакгольм (Швецыя) на стадыёне «Глобэн-Арэна». Конкурс быў праведзены ў прысутнасці 12 тысяч чалавек. Колькасць удзельнікаў было павялічана да 24. Боснія і Герцагавіна, Літва, Партугалія, Польшча і Славенія былі вымушаныя прапусціць конкурс з-за нізкага сярэдняга бала ў папярэднія гады. Фінляндыя, Македонія, Румынія, Расія і Швейцарыя вярнуліся, а Латвія ўпершыню далучылася да конкурсу. Славакія, Грэцыя і Венгрыя вырашылі не ўдзельнічаць па фінансавых прычынах.

У гэтым годзе ўпершыню былі прадстаўлены два новаўвядзенні. Быў выпушчаны зборнік ўсіх 24 песень конкурсу, а кампанія Майкрасофт ўпершыню перадавала конкурс у прамым эфіры пры дапамозе сеткі Інтэрнэт. Тэлегаласаванне праводзілася ва ўсіх краінах, акрамя Расіі, Македоніі, Турцыі і Румыніі. Трансляцыя конкурсу ў Нідэрландах была спынена ў сувязі з катастрофай на складзе піратэхнічных сродкаў у галандскім горадзе Энсхэдзе, таму тэлегаласаванне было ў апошні момант заменена на галасаванне журы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]