Косаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Косаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Косава (не ўваходзіла ў склад)
Дата ўтварэння 16 лютага 1987
Дата скасавання 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 155
Косаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ко́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Косава (не ўваходзіла ў склад).

Косаўскі сельсавет утвораны 16 лютага 1987 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Косаўскага гарсавета (вёскі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі)[1]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Квасевіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1155 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 вёскі: Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.