Кралавеградзецкі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кралавеградзецкі край
чэшск.: Královéhradecký kraj
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Статус Край
Уваходзіць у
Уключае 5 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Градзец-Кралавэ
Дата ўтварэння 12 лістапада 2000[1]
Гетман Martin Červíček[d]
Афіцыйная мова чэшская
Насельніцтва (2011) 547 916 чалавека
Шчыльнасць 115,13 чал./км²
Плошча 4 759 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1602 м
Кралавеградзецкі край на карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
Код ISO 3166-2 CZ-KR
Код аўтам. нумароў H
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кралавегра́дзецкі край (чэшск.: Královéhradecký kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўночным усходзе гістарычнай вобласці Багемія. Адміністрацыйны цэнтр края — Градзец-Кралавэ.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У краі размешчаны Іспалінавы горы, у якіх знаходзіцца самая высокая горная вяршыня ў Чэхіі Снежка (1602 метра над узроўнем мора), а таксама ўрадлівая даліна ракі Лабы.

У краі размешчаны нацыянальны парк Іспалінавы горы а таксама дзяржаўны запаведнік Адршпашска-Цепліцкія скалы каля Броўмава.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйная карта края

Тэрыторыя края падраздзяляецца на 5 раёнаў.

Раён Плошча,
км²
Насельніцтва,[2]
чал. (2011)
Колькасць населеных пунктаў
Градзец-Кралавэ 891,62 162 661 101
Йічын 886,63 79 702 111
Нахад 851,57 109 550 78
Рыхнаў-над-Кнежнай 981,78 77 829 83
Трутнаў 1146,78 118 174 75

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па колькасці насельніцтва (547 916 жыхароў) край займае 10-е месца ў Чэхіі (2011). У краі 448 населеных пунктаў, у тым ліку 43 гарады. Невялікія населеныя пункты з колькасцю жыхароў менш за 500 чалавек складаюць 65 % усіх паселішчаў. Шчыльнасць насельніцтва складае 115,13 жыхароў на 1 км², што некалькі ніжэй за сярэдні ўзровень па краіне.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Горад Насельніцтва
(31 снежня 2005)
Градзец-Кралавэ 94 431
Трутнаў 31 195
Нахад 21 079
Йічын 16 253
Двур-Кралавэ 16 111
Врхлабі 13 065
Ярамерж 12 767
Рыхнаў-над-Кнежнай 11 672

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У краі развіта тэкстыльная прамысловасць, а таксама сельская гаспадарка. Важным эканамічным фактарам рэгіёна з'яўляецца турызм.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]