Краснасельская (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Краснасельская»
Маскоўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 15 мая 1935 года
Праектная назва Гаўрыкава вуліца
Раён Краснасельскі
Акруга ЦАА
Тып Калонная двухпролётная мелкага залажэння
Глыбіня залажэння, м 8
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў прамая
Архітэктары Б. С. Віленскі, В. А. Яршоў,
Ю. А. Сталяроў пры ўдзеле
Л. А. Шагурынай (аб'ёмна-прасторавае рашэнне)[1]
Архітэктары вестыбюляў Б. С. Віленскі, В. А. Яршоў[1]
Мастакі Я. Д. Ромас[1]
Інжынеры-канструктары В. І. Дзмітрыеў
Узведзена Дыстанцыя № 3 (№ 4, назва змянялася) Масметрабуда (кіраўнік П. Н. Гураў)
Выхад да вуліц Краснапрудная, Русакоўская, Ніжняя і Верхняя Краснасельская
Наземны транспарт А: 40, 122; Тб: 14, 41; Тм: 7, 13, 37, 45, 50, Б[2]
Час адкрыцця 5:35
Час закрыцця 1:00
Код станцыі 005
Суседнія станцыі Сакольнікі і Камсамольская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Камунарка

«Краснасельская» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Сакольнікі» і «Камсамольская». Знаходзіцца на тэрыторыі Краснасельскага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы.

Гісторыя і паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя «Краснасельская» у 1935 годзе.
Замест люмінесцэнтных лямпаў на станцыі выкарыстоўваліся паўкруглыя столевыя свяцільні. Пакрыццё падлогі асфальтавае. Справа на шляхах — склад з вагонаў тыпу А.

Станцыя будавалася адкрытым метадам у сувязі са складанымі горна-геалагічнымі ўмовамі.

Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Названа па былой мясцовасці Краснае Сяло. Яно ўпершыню згадваецца з тэстаменту 1423 года як «сельцо оу города оу Москвы над Великим прудом». Пры Васілі Цёмным яно было ўладкавана і па маляўнічасці атрымала назву Краснае (прыгожае).

Праектная назва станцыі — «Гаўрыкава вуліца»[3] (паводле іншых дадзеных — «Гаўрыкава плошча»[1]).

Першапачаткова планавалася ўладкаваць два выхады са станцыі на Краснапруднай вуліцы — на рагу з Верхняй Краснасельскай вуліцай і з боку Гаўрыкавай вуліцы, на скрыжаванні з якой планавалі ўладкаваць плошчу з праектнай назвай «Гаўрыкава». Згодна Генеральнаму плану рэканструкцыі Масквы па Гаўрыкавай вуліцы павінна была прайсці новая магістраль — Новае Бульварнае кольца, аднак потым планы скарэктавалі і магістраль вырашылі пусціць па лініі Ніжняй і Верхняй Краснасельскіх вуліц. З прычыны гэтага рашэнны ад узвядзення другога павільёна на Гаўрыкавай вуліцы адмовіліся, а сама станцыя атрымала назву «Краснасельская»[1].

Вестыбюлі і перасадкі[правіць | правіць зыходнік]

Наземны вестыбюль.

Ёсць наземны вестыбюль з выхадам на Краснапрудную і Верхнюю Краснасельскую вуліцы. Меркавалася, што вестыбюль будзе першым паверхам жылога дома (так і не пабудаванага).

Праектам было агадана другі выхад — на Гаўрыкаву вуліцу, аднак з прычыны нізкай пасажыраплыні ён гэтак і не быў адкрыты (усходы бачны на станцыі).

«Краснасельская» — адна з нешматлікіх станцый, на наземным вестыбюлі якой захаваўся надпіс «МЕТРО»[4].

Зноскі

  1. а б в г д Архитектура Москвы 1933—1941 гг. / Автор-сост. Н. Н. Броновицкая. — М.: Искусство—XXI век, 2015. — С. 229. — 320 с. — (Памятники архитектуры Москвы). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-98051-121-0.
  2. Станция московского метро «Бауманская» закрывается на реконструкцию почти на годТАСС
  3. Информация о станции на официальном сайте Московского метрополитена
  4. На панорамах, проверено 25.09.2015 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]