Красненскі сельсавет (Карэліцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Красненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 050
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1595
Код аўтам. нумароў 4

Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Краснае.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Запольскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заполле. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланаеўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Амневічы, Барацін, Бушкі, Горная Рута, Дольная Рута, Загор’е, Кальчычы, Куцавічы, Паланая, Пятрыкі, Руціца, Садовая, Стрэльнікі і Тударава), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Краснае, сельсавет перайменаваны ў Красненскі сельсавета[1]. 28 снежня 2007 года з раённага ў падпарадкаванне сельсавета быў перададзена вёска Працяневічы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2050 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.12.2007 г. № 56 О решении вопросов административно-территориального устройства Кореличского района Архівавана 20 мая 2011.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.