Красные Звёзды
Красные Звёзды | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
Панк-рок Пост-панк |
Гады |
1993-1998 2009-2015 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | Руская, беларуская |
Лэйблы | ГУЛАГ records, ZEKO records, КЗ-Музыка, Белый полюс, Мистерия Звука, SELF Music |
Склад |
Уладзімір Селіванаў Яўген Бялоў Uggo Dumb Tom Vantango |
krasnyezvezdy.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Красные Звёзды» — беларускі рок-гурт з Мінска. Створаны ў 1993 годзе Уладзімірам Селіванавым і Яўгенам Бяловым. Пазней да гурта далучыліся Аляксандр Каралеў і Дзяніс Юбко. Першы год калектыў насіў розныя назвы, такія як «NaRцыSS», «Хотели Утки Йоду». Пасля запісу «Трагедия Моей Жизни» і «Всё это Стёб» праект быў канчаткова перайменаваны ў «Красные Звёзды».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
1993[правіць | правіць зыходнік]
11 ліпеня 1993 года — дзень заснавання гурта. У тым жа годзе запісаныя альбомы «Трагедия Моей Жизни» і «Всё это Стёб».
1994[правіць | правіць зыходнік]
Група перайменаваная ў «Красные Звёзды». У гэтым жа годзе запісаныя альбомы «Режим», «Исход», а таксама «Остопизденение».
1995[правіць | правіць зыходнік]
Выйшаў альбом «Красное колесо».
1996[правіць | правіць зыходнік]
Альбомы «Смершевы песенки», «Кругозор» і «Эпоха лжепатриотизма».
1997[правіць | правіць зыходнік]
У 1997 годзе лэйбл «ZeKo-Records» выпускае альбом «Русский порядок», на працягу некалькіх гадоў было прададзена каля 70000 копій. Гурт прыступае да запісу так і не апублікаванага альбома «Люди с Чистой Совестью»
1998[правіць | правіць зыходнік]
Абвешчана аб роспуску групы.
2009—2010[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2009 Уладзімір Селіванаў, Яўген Бялоў і Аляксандр Фок абвясцілі аб аднаўленні дзейнасці групы. Пасля ўз'яднання запісаны і выпушчаны альбом «Играй в того, кто играет в тебя, играя того, кто играет тебя». Арцемій Троіцкі напісаў пра яго так: «Калі ўжо яны сябры Летава і фанаты Placebo, скажу так – альбом "Красных Звёзд" мне спадабаўся больш, чым любы альбом "Гражданской обороны" або любы альбом ансамбля Браяна Молка, які наогул у апошні час неяк вельмі садзьмуўся» (Арцемій Троіцкі (Расія): асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2009 год).
Акрамя таго, упершыню выдадзены на CD альбом 1996 года «Смершевы песенки».
У канцы 2009 — пачатку 2010 года праведзены шэраг канцэртаў у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Яраслаўлі — як акустычных, так і электрычных ў складзе: Уладзімір Селіванаў — вакал , Яўген Бялоў — гітара, Антон Арлоў («Чатыры») — гітара, Андрэй Баравік («Чатыры») — бас-гітара. Група выдае новы альбом — «Скользящие Сквозь Времена» і рыхтуе да выхаду ў свет другую частку дылогіі «Мир Миллиарда Радуг». Да канца 2010 года да групы далучыўся Дзяніс Юбко (бас-гітара), замяніўшы Андрэя Баравіка.
2011[правіць | правіць зыходнік]
У групу канчаткова вяртаецца ударнік яе першага складу — Аляксандр Фок. На студыі «Беларусьфільма» па тэхналогіі live records запісваецца альбом «ЖІВОЙ», якому папярэднічае інтэрнэт-сінгл «Плёнки». Выходзіць другая частка дылогіі «Мир Миллиарда Радуг» — альбом «Май в сентябре». Працягваецца канцэртная дзейнасць.
2012[правіць | правіць зыходнік]
У 2012 годзе быў выпушчаны альбом «Жівой», запісаны на кінастудыі Беларусьфільм. Група выступіла на серыі канцэртаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сібіры і на Урале. 13 снежня 2012 года ў эфіры Нашага Радыё адбылася прэзентацыя новага альбома «Свобода 2012», які даступны для бясплатнай запампоўкі.
2013[правіць | правіць зыходнік]
Гастрольны тур у падтрымку альбома «Свобода 2012» па ўсіх рэгіёнах Расіі. Публікацыя двайнога сінгла «Перекрёсток» да рыхтуемага альбома з працоўнай назвай «13». 13 жніўня 2013 года ў эфіры Нашага Радыё адбыўся жывы канцэрт групы. 13 лістапада ў жывым эфіры Нашага Радыё ў праграме «Живые» прайшла прэзентацыя альбома «За пределами понедельников».
2014[правіць | правіць зыходнік]
Некалькі лакальных тураў па РФ, дзесяць буйных канцэртаў у Маскве. Выданне «За пределами понедельников» (Містэрыя гуку, РФ), ратацыі на Нашым Радыё. Тры месяцы ўдзелу ў «Чартова Дюжина» (Наша Радыё) з песняй «Перекрёсток» («За пределами понедельников»). Выдадзеная пласцінка атрымала масу станоўчых рэцэнзій, у тым ліку 4 зоркі ад аўтарытэтнага музычнага выдання Rolling Stone Russia , альбом «За пределами понедельников» увайшоў у дзесятку лепшых альбомаў рускага року за 2014 год па версіі партала km.ru.
2015[правіць | правіць зыходнік]
Публікацыя сінгла «Плнй Пздц» да альбома «Русская Смерть» і аднайменнае відэа. Менавіта з гэтага моманту музыкі аддаюць перавагу больш кароткаму напісанню назвы групы — #КЗ.
На канцэртах 19 чэрвеня ў Маскве і 20 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу было абвешчана, што гурт спыняе сваё існаванне.
Пасля распаду групы[правіць | правіць зыходнік]
- У цяперашні час Уладзімір Селіванаў з'яўляецца ідэолагам і лідарам групы «Чёрная Ленточка», а таксама займаецца сольным праектам Schizus.
- Яўген Бялоў разам з адыёзным мінскім музыкам Сяргеем Пукстам стварыў групу True Litwin Beat, дзе з'яўляецца аўтарам музыкі і гітарыстам.
Склад групы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Селіванаў — вакал, галасы, гітара (з 1993 года па 02.11.2015)
- Яўген Бялоў — гітара, бас-гітара, клавішныя, вакал, сінтэтычныя інструменты (у студыі) (з 1993 года па 02.11.2015)
- Аляксандр Гуляеў (Uggo Dumb) — бас-гітара (2014-2015)
- Антон Арлоў (Tom Vantango) — ударныя (2007-2009, 2014-2015)
- Ксенія Вагнер — муза (з 2009), дырэктар (з 2009), канцэртны дырэктар (2009-2014)
- Аляксандр «Кузьма» Кузьмічоў — ударныя (2015), канцэртны дырэктар (2014-2015)
- Аляксандр «Чика» Каралёў — ударныя (1993-1995)
- Яўген «Гвоздь» Рагозін — гітара (1994-1995)
- Дзяніс Савік — гітара (1994-1998)
- Андрэй Коньшын — гітара (1996-1998)
- Міхаіл Клімянкоў (Рэзнік) — дырэктар групы (1996-1999)
- Андрэй «Гриб» Баравік — бас-гітара (2007-2010)
- Дзяніс «Дионис» Юбко — бас-гітара (1993-2003, 2010-2014)
- Аляксандр Фок — ударныя (1996-2003, 2009-2014)
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Нумарныя альбомы
- 1994 — Остопизденение
- 1995 — Красное колесо
- 1996 — Трибунал
- 1996 — Смершевы песенки
- 1996 — Кругозор
- 1996 — Эпоха лжепатриотизма
- 1997 — Русский порядок
- 1997 — Охота (акустыка)
- 1998 — Люди с чистой совестью
- 1998 — Подснежники
- 1998 — Мы обязательно придём за тобой
- 1998 — Голод (канцэрт 22 снежня 1998 года)
- 1999 — Чума
- 1999 — Бумажный самолёт
- 2006 — Преодоление пределов
- 2009 — Играй в того, кто играет в тебя, играя того, кто играет тебя
- 2010 — Мир Миллиарда Радуг (дылогія), частка першая «Скользящие Сквозь Времена»
- 2011 — Мир Миллиарда Радуг (дылогія), частка другая «Май в сентябре»
- 2012 — ЖІВОЙ
- 2012 — Свобода 2012
- 2014 — За пределами понедельников
- 2015 — Русская смерть (рэліз не адбыўся)
- Сінглы
- 2011 — Плёнки (Інтэрнэт-сінгл)
- 2013 — Перекрёсток (Інтэрнэт-сінгл)
- 2014 — Молитва о мире
- 2015 — Плнй Пздц
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт гурта Архівавана 24 чэрвеня 2013.
- Красные Звёзды на Last.fm
- Інтэрв’ю з лідарам групы Архівавана 1 снежня 2016. ў відэаблогу Антона Галубка (красавік 2012)
- Інтэрв’ю з Уладзімірам Селіванавым (красавік 2013) Архівавана 7 сакавіка 2016.
- Біяграфія калектыва(недаступная спасылка)