Крыніца (бровар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыніца
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1975
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск, вул. Радыяльная, 52
Ключавыя постаці генеральны дырэктар Аляксандр Яўгенавіч Кіжук
Галіна Харчовая прамысловасць
Прадукцыя Піва, квас, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі
Доўг 34,5 млн BYN
Абарот 528,8 млрд. BYN
Чысты прыбытак 38 тыс. BYN[1]
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам
Сайт krinitsa.by

ААТ «Крыніца» — найбуйнейшы беларускі бровар, які ўваходзіць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ААТ «Крыніца», раней вядомае як Мінскі піваварны завод № 2, пачала сваю дзейнасць у 1975 годзе. Тады былі ўведзеныя ў эксплуатацыю асноўныя вытворчыя цэхі: соладавенны, варачны, брадзільна-лагерны і зварана першае піва «Крыніца»[2].

У 1992 годзе вытворчае аб’яднанне «Крыніца» стала арэндным прадпрыемствам, якое ў 2001 годзе было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

У 2001 годзе Прэзідэнт А. Лукашэнка і прэзідэнт піваварнай кампаніі «Балтыка»  (руск.) Таймураз Балоеў дамовіліся аб інвестыцыях у «Крыніцу». Расійскія інвестары планавалі за два гады падвоіць магутнасці беларускага прадпрыемства, уклаўшы ў яго 50 млн долараў, і разлічвалі праз дадатковую эмісію атрымаць кантрольны пакет акцый. За год «Балтыка» пад гарантыі ўрада ўклала ў «Крыніцу» 10,5 млн долараў. З улікам фінансавання з расійскага боку, беларускі бок не спяшаўся аддаваць кантрольны пакет, прапаноўваючы паэтапную схему перадачы акцый і «некамерцыйныя» абцяжаранні, накшталт будаўніцтва лядовай арэны на «Трактары». Грунтоўна абнавіўшы вытворчасць, «Балтыка» у 2002 годзе згарнула рэканструкцыю і падала пазоў у Міжнародны камерцыйны арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце Расійскай Федэрацыі, які вынес 5 рашэнняў на карысць істца і абавязаў выплаціць пазыку ў памеры больш за 10 млн долараў[3][4].

У перыяд з 2003 па 2008 гг. дзяржаўны пакет (84,5 %) акцый у «Крыніцы», знаходзіўся ў даверным кіраванні ААТ «Пріорбанк».

З 2006 да 2012 года ў склад прадпрыемства на правах філіяла ўваходзіла ААТ «Полацкае піва».

Вясной 2017 года Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пачаў перадпрыватызацыйную падрыхтоўку піўзавода. Бровар «Крыніца» рыхтавалі да прыватызацыі[5].

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гадавая справаздача за 2016 г. (руск.) Архівавана 17 красавіка 2018.
  2. Гісторыя і традыцыі Архівавана 9 лютага 2018.
  3. Самые громкие «разводы» Беларуси с инвесторами (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (11 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2018. Праверана 11 лютага 2018.
  4. Міжнародны арбітражны суд абавязаў менскі бровар «Крыніца» вярнуць расейскай «Балтыцы» 3,5 мільёна даляраў. Радыё Свабода (2 верасня 2004). Праверана 11 лютага 2018.
  5. Бровар «Крыніца» рыхтуюць да прыватызацыі. Наша Ніва (23 красавіка 2017). Праверана 11 лютага 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]