Крысціян Керн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціян Керн
ням.: Christian Kern
13-ы федэральны канцлер Аўстрыі
17 мая 2016 — 18 снежня 2017
Папярэднік Вернер Файман
Пераемнік Себасцьян Курц
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
9 лістапада 2017 — 15 лістапада 2018
Пераемнік Katharina Kucharowits[d]

Нараджэнне 4 студзеня 1966(1966-01-04)[1][2][…] (58 гадоў)
Жонка Eveline Steinberger-Kern[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень magister degree[d][1]
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян Керн (ням.: Christian Kern; нар. 4 студзеня 1966) — аўстрыйскі палітык. З 17 мая 2016 па 2017 год — Федэральны канцлер Аўстрыі.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Крысціян Керн вырас у сям’і электрыка і сакратаркі ў венскай акрузе Зімерынг. У 1997 годзе скончыў навучанне ў Венскім універсітэце па спецыяльнасці «Публіцыстыка і тэорыя камунікацыі» з прысуджэннем вучонай ступені магістр філасофіі. Тэмай яго дыпломнага даследавання быў агляд знешнепалітычных артыкулаў аўстрыйскай прэсы за 1993 год. Пасля гэтага ён працягнуў навучанне ў швейцарскім Універсітэце Санкт-Галена, у аспірантуры якога асвоіў спецыяльнасць «менеджара».

У гады вучобы супрацоўнічаў з Асацыяцыяй сацыялістычных студэнтаў Аўстрыі, выконваючы абавязкі шэф-рэдактара часопіса «Ротпрэс».

Кар’еру журналіста Керн пачаў у 1989 годзе ў якасці бізнес-журналіста аўстрыйскага дзелавога часопіса «Option». У 1991 годзе ён стаў памочнікам статс-сакратара П. Касцелка ва ўрадзе. Калі П. Касцелка стаў старшынёй парламенцкай фракцыі Сацыял-Дэмакратычнай партыі, Керн стаў яго прэс-сакратаром.

У 1997 годзе Крысціян Керн перайшоў на працу ў офіс найбуйнейшага пастаўшчыка электраэнергіі ў Аўстрыі «Verbund AG», дзе ён быў першым памочнікам старшыні савета, а з 1999 — кіраўніком аддзела стратэгічнага маркетынгу і кіравання продажамі. Да 2010 года ўзначальваў шэраг службаў фірмы, з 2007 года з’яўляючыся членам праўлення.

У 2010 годзе перайшоў у Аўстрыйскія федэральныя жалезныя дарогі. У 2014 годзе К. Керн быў прызначаны старшынёй Супольнасці еўрапейскіх чыгунак і інфраструктурных кампаній. З 2009 года — член праўлення ФК «Аустрыя»

У 2011 г. па ініцыятыве Керна пачалася кампанія па апублікаванні фактаў супрацоўніцтва канцэрна з нацысцкай уладай у гады Другой сусветнай вайны. Як заявіў Керн, «аб гэтым трэба было расказаць, каб ачысціць імя канцэрна». У чэрвені 2013 годзе за гэтыя намаганні ён атрымаў узнагароду Яўрэйскай абшчыны Вены — медаль імя Мар`еттай і Фрыдрыха Торберг. Вынікам працы стала выстава «Забытыя гады», адкрытая ў лістападзе 2014 г. у будынку Еўрапарламента ў Бруселі. У ліку яе экспанатаў былі матэрыялы, якія даказваюць удзел служачых аўстрыйскай чыгункі ў фашысцкіх арганізацыях.

З пачатку 2015 г. у партыі кандыдатуру Керна разглядалі ў якасці найбольш магчымага пераемніка Вернера Файман на пасадах канцлера і партыйнага кіраўніка.

У верасні 2015 г. падчас еўрапейскага міграцыйнага крызісу, Керн курыраваў транзіт бежанцаў з Венгрыі ў Нямеччыну праз тэрыторыю Аўстрыі. Як адзначалася ў прэсе, Керн праявіў высокія арганізатарскія здольнасці, у сувязі з чым яго істотна ўзрасла яго папулярнасць.

З 17 мая 2016 году — федэральны канцлер Аўстрыі ад Сацыял-Дэмакратычнай партыі Аўстрыі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1985—2001 гадах быў у шлюбе з Карын Весель, з якой у Керна 3 сына. У другім шлюбе з Эвелінай Штайнбергер мае дачку.

Зноскі