Куйбышаўскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куйбышаўскае вадасховішча
руск.: Куйбышевское водохранилище
Вадасховішча каля Ульянаўска
Каардынаты: 53°27′00″ пн. ш. 49°10′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Чувашыя
 Марый Эл
 Татарстан
 Ульянаўская вобласць
 Самарская вобласць
Даўжыня 500 км
Шырыня 35 км
Плошча 6,5 тыс. км²
Аб'ём 58 км³
Даўжыня берагавой лініі 2604 км
Найбольшая глыбіня 41 м
Сярэдняя глыбіня 8 м
Упадаюць Кама, Свіяга, Казанка, Вялікі Чэрамшан
Год напаўнення 1957
Куйбышаўскае вадасховішча (Расія)
Куйбышаўскае вадасховішча
Куйбышаўскае вадасховішча
Куйбышаўскае вадасховішча (Самарская вобласць)
Куйбышаўскае вадасховішча
Куйбышаўскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Куйбышаўскае вадасховішча (руск.: Ку́йбышевское водохрани́лище) — вадасховішча ў Расіі, самае буйное на рацэ Волга. Узнікла ў 1955—1957 гадах пасля завяршэння будаўніцтва плаціны Жыгулёўскай ГЭС, перагарадзіўшы даліну Волгі ў Жыгулях ля горада Стаўрапаль-на-Волзе (цяпер Тальяці). З’яўляецца трэцім ў свеце па плошчы вадасховішчам.

Даўжыня вадасховішча больш за 500 км, найбольшая шырыня ў вусці Камы — 35 км, плошча воднага люстэрка — 6,5 тыс. км² (сярод рачных — першае месца ў свеце), поўны аб’ём вады — 58 км³, з іх 34 км³ — карысны. Падпор узроўню вады ля плаціны 29 м, ён распаўсюджваецца па Волзе да горада Новачэбаксарска, па рацэ Кама — да горада Набярэжныя Чаўны. Буйныя залівы вадасховішча ўтварае па далінах Камы, Свіягі, Казанкі і іншых рэк.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]