Кутбертава Евангелле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кутбертава Евангелле. 720-я
Матэрыял Вялень і пергамент
Дадатковыя рукапісы[d]
(інв. Add. MS 89000)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кутбертава Евангелле — старадаўняя рукапісная кніга (копія Евангелля ад Іаана), датаваная VII стагоддзем нашай эры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кутбертава Евангелле — мініяцюрная кніга з 94 лістоў велума фарматам 138 × 92 мм, спісаных унцыялам астраўнога почырку. Добра захаваўся драўляны абклад. Тэкст старанна вывераны і адносіцца да італа-нартумбрыйскага тыпу (прыклад яго — Аміяцінскі кодэкс  (руск.)). Тэкст амаль пазбаўлены ўпрыгожванняў, за выключэннем ледзь павялічаных загалоўных літар і ініцыялаў у разбіцці Амонія. Ініцыялы выпісаныя чырвоным, іншых упрыгожванняў няма. Да ліста 42 тэкст умяшчаў 19 радкоў на старонку, далей стала 20.

Гісторыя знаходкі[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё труны Св. Кутберта, сярэдневяковая мініяцюра.
Старонка Евангелля.

Усходняе ўзбярэжжа Вялікабрытаніі і яе жыхары ў X—XI стагоддзях моцна пакутавалі ад нашэсця вікінгаў. Да гэтага часу край ужо наведалі місіянеры і тут трывала замацавалася хрысціянства. Пасля чарговага разбойнага нашэсця скандынаваў жыхары ўзялі маёмасць і адступілі ў глыб тэрыторыі ў пошуках новых урадлівых зямель сярод скалістых фіёрдаў. Разам з сабой забралі нават труну святога Кутберта з пахавання на востраве Ліндзісфарн, размешчаным на паўночным усходзе Брытаніі. Пры аглядзе труны ў 1104 годзе знайшлі невялікае Евангелле, памерам крыху большае за далонь дарослага чалавека. Яно добра захавалася. Кніга, якая атрымала пасля назву Кутбертава Евангелле, была захавана да XX стагоддзя.

Гісторыя набыцця[правіць | правіць зыходнік]

Евангелле Кутберта Брытанская бібліятэка арандавала яшчэ з 1979 года, а пасля атрымала прывілей на набыццё рукапісу ў партнёрстве з Дарэмскім універсітэтам. Рукапіс ацанілі ў 13 000 000 долараў. Набыццём помніка кніжнай культуры Заходняй Еўропы займаўся Мемарыяльны фонд нацыянальнай спадчыны (Вялікабрытанія). Частку грошай дадалі да неабходнай сумы патрыятычна настроеныя мецэнаты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]