Кэці Бэйтс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэці Бэйтс
Kathy Bates
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1948(1948-06-28) (75 гадоў)
Месца нараджэння Мемфіс, ЗША
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1971 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 0000870
mskathybates.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэці Бэйтс (англ.: Kathy Bates, нар. 28 чэрвеня 1948) — амерыканская актрыса і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кэтлін Дойл Бэйтс нарадзілася ў Мемфісе, штат Тэнесі. Яна атрымала вышэйшую адукацыю ў Паўднёвым метадычным універсітэце ў Даласе, а таксама была главой жаночага таварыства «Альфа, Дэльта, Пі». Бэйтс дэбютавала ў кіно ў 1971 годзе. З 1973 года працавала ў тэатры, атрымаўшы некаторую вядомасць толькі пасля ролі ў спектаклі «Злачынства сэрца» ў 1978 годзе. У 80-х гадах яна актыўна ўдзельнічала ў брадвейскіх пастаноўках, шмат здымалася на тэлебачанні, а ў кіно была занята ў другарадных ролях. Да Бэйтс прыйшла слава пасля фільма «Мізеры», за які яна атрымала «Оскара». У тым жа годзе яна знялася ў фільме «Смажаныя зялёныя памідоры», за які яна была намінавана на «Залаты глобус». У 1994 яна сыграла невялікую ролю ў фільме «Норт», за якую яна была намінавана на анты-прэмію «Залатая маліна» за горшую жаночую ролю другога плана.

Бэйтс таксама некалькі разоў была намінавана на «Эмі», аднак ніколі не перамагала. У 2003 у яе была роля другога плана ў серыяле «Кліент заўсёды мёртвы». Яна таксама знялася ў некалькіх фільмах канала «Lifetime». Пачынаючы з дзевяностых гадоў, Бэйтс таксама працавала як рэжысёр. Яна зрэжысавала эпізоды такіх серыялаў як «Забойны аддзел», «Паліцыя Нью-Ёрка», «Турма Оз», «Кліент заўсёды мёртвы» і «Эвервуд». У 2008 годзе ў яе была малая роля ў фільме «Дарога змен».

У наш час Бэйтс іграе сваю першую галоўную ролю на тэлебачанні ў серыяле «Закон Гэры».

У 1991 годзе яна выйшла замуж за акцёра Тоні Кампізі, з якім пражыла да гэтага 12 гадоў у грамадзянскім шлюбе. У 1997 годзе яны развяліся.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1971
ф Адрыў Taking Off Audition Singer: 'Even the Horses Had Wings'
1978
ф Злачынствы сэрца Арыгінальная назва невядомая
1978
ф Выпраўленчы тэрмін Straight Time Селма Дарын
1982
ф Прыходзь да мяне на сустрэчу, Джымі Дын, Джымі Дын Come Back to the Five and Dime, Jimmy Dean, Jimmy Dean Стэла Мэй
1983
ф Начная маці Арыгінальная назва невядомая
1986
ф На наступную раніцу Арыгінальная назва невядомая
1988
ф Артур 2: На мелі Arthur 2: On the Rocks місіс Кэнбі
1988
ф Калі я быў вампірам My Best Friend Is a Vampire Хелен Блэйк
1989
ф Men Don't Leave Ліза Коўлман
1989
ф Высокія стаўкі Арыгінальная назва невядомая
1990
ф Закусачная «Белы палац» Арыгінальная назва невядомая
1990
ф Дзік Трэйсі Dick Tracy місіс Грын
1990
ф Мізеры Misery Эні Уілкс
1991
ф Смажаныя зялёныя памідоры Fried Green Tomatoes Эвялін Каўч
1991
ф Цені і смуга Shadows and Fog Prostitute
1991
ф Гульні ў палях Госпада At Play in the Fields of the Lord Hazel Quarrier
1992
ф Прэлюдыя да пацалунка Prelude to a Kiss Лі Бліер
1992
ф Другое дыханне Used People Бібі Берман
1992
ф Закладнікі Hostages Пегі Сэй
1992
ф Некалькі добрых хлопцаў Арыгінальная назва невядомая
1993
ф Наш уласны дом A Home of Our Own Френсіс Лейсі
1994
ф Норт North Alaskan Mom
1994
ф Праклён галоднага класа Curse of the Starving Class Эла Тэйт
1995
ф Ангус Арыгінальная назва невядомая
1995
ф Далорэс Клэйбарн Dolores Claiborne Далорэс Клэйбарн
1996
ф Паўночная змена Late Shift, The Хелен
1996
ф Вайна ў доме Арыгінальная назва невядомая
1996
ф Чартоўкі Diabolique дэтэктыў Шырлі Вогал
1997
ф Тытанік Titanic Молі Браўн
1997
ф Знесены морам Swept from the Sea Міс Суофер
1998
ф Мамчын сыночак Waterboy, The Хелен Бучэр
1998
ф Асноўныя колеры Primary Colors Лібі Холдэн
1999 с Эні Annie міс Агата Ханіган
2000
ф Бруна Bruno Mother Superior
2001
ф Пацучыныя скачкі Арыгінальная назва невядомая
2001
ф Амерыканскія героі American Outlaws Ма Джэймс
2002
ф Пра Шміта About Schmidt Роберта Хертзел
2002
ф Станцуем, крошка! Арыгінальная назва невядомая
2002
ф З каханнем, Лайза Love Liza Мэры Эн Бэнкхед (цешча героя)
2002
ф Страказа Dragonfly місіс Беймант
2002
ф Хто забіў Віктара Фокса? Unconditional Love Грэйс Біслі
2003
ф Чамаданы Тульса Люпера Арыгінальная назва невядомая
2004
ф Вакол свету за 80 дзён Around the World in 80 Days Каралева Вікторыя
2004
ф Мост караля Людовіка Святога Bridge of San Luis Rey, The Маркіза
2004
ф Маленькая чорная кніжка Little Black Book Кіпі Кан
2005
ф Ходзяць чуткі Rumor Has It Мімі
20032005 с Кліент заўсёды мёртвы Six Feet Under Бецін
2006
ф Павуцінне Шарлоты Charlotte's Web Бітсі
2006
ф Каханне і іншыя непрыемнасці Failure to Launch Сью
2006
ф Дзіўныя сваякі Relative Strangers Агнэсаў Маньюр
2007
ф Бі Муві: Мядовая змова Bee Movie Джанет Бенсан
2007
ф Фрэд Клаус, брат Санты Fred Claus маці Клауса
2007
ф Залаты компас Golden Compass, The Хэстэр
2007
ф P.S. Я кахаю цябе P.S. I Love You Патрыша Роўлі
2008
ф Дзень, калі Зямля спынілася The Day the Earth Stood Still Міністр абароны ЗША
2008
ф Асабістае Personal Effects Глорыя
2008
ф Дарога змен Revolutionary Road місіс Хелен Гівінгс
2009
ф Нябачны бок Blind Side, The міс Сью
2009 с Аліса ў Cтране цудаў Alice Каралева Чырваў
2010
ф Дзень Святога Валянціна Valentine's Day Сюзан
2010
ф Шэры Cheri Madame Peloux
20102011 с Офіс Office, The Джо Бенет
20102011 с Закон Гэры Harry's Law Гэрыэт Корн
2011
ф Поўнач у Парыжы Midnight in Paris Гертруда Стайн

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]