Кіра Глігараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіра Глігараў
макед.: Киро Глигоров
1-ы прэзідэнт Паўночнай Македоніі[d]
27 студзеня 1991 — 19 лістапада 1999
Пераемнік Борыс Трайкаўскі

Нараджэнне 3 мая 1917(1917-05-03)[1][2][…]
Смерць 1 студзеня 2012(2012-01-01)[3][1][…] (94 гады)
Жонка Nada Gligorova[d]
Дзеці Vladimir Gligorov[d]
Веравызнанне Македонская праваслаўная царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, камісар, адвакат, юрыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[5] і права[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Honour for Services to the Republic of Austria Order "For Merit to the People" with silver star Order of the Republic of North Macedonia Order 8-September Grand Cross of the Order of Prince Henry ордэн Югаслаўскай зоркі Order of the Republic Order of Brotherhood and Unity Order of Labour
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кі́ра Глі́гараў (макед.: Киро Глигоров, прозвішча пры нараджэнні Панчаў, 3 мая 1917, Шцп — 1 студзеня 2012, Скоп'е) — першы прэзідэнт Рэспублікі Македонія, вядомы македонскі і югаслаўскі (СФРЮ) палітык.

Глігараў нарадзіўся 3 мая 1917 года ў македонскім горадзе Шціп. Скончыў юрыдычны факультэт Белградскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Антыфашысцкім сходзе народнага вызвалення Македоніі (АСНОМ) — першым у гісторыі македонскім нацыянальным ўрадзе, адказваў у прэзідыуме АСНОМ за фінансы.

У пасляваенныя гады займаў адказныя пасады ў кіраўніцтве СФРЮ. У прыватнасці, займаў пасаду федэральнага сакратара (міністра) фінансаў у 1962—1967, намесніка старшыні Федэральнага выканаўчага савета (Урада) у 1967—1969. У гэтыя гады, будучы уплывовым палітыкам і эканамістам, ён актыўна прасоўваў ідэю эканамічных рэформаў у Югаславіі. Шырокая даследчая дзейнасць дапамагала яму ў стварэнні новых, прадуктыўных мадэляў эканомікі. Адной з сваіх задач ён бачыў пераход Югаславіі да рынкавых прынцыпаў.

27 студзеня 1991 абраны прэзідэнтам Македоніі, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 19 лістапада 1999 года.

Зноскі

  1. а б Kiro Gligorov // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Brozović D., Ladan T. Kiro Gligorov // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Kiro Gligorov, Macedonian independence leader dead Праверана 16 кастрычніка 2012.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.