Лагуна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагуна Гленрок, Аўстралія

Лагу́на (італ.: laguna, ад лац.: lacus — возера) — дробны вадаём, аддзелены ад мора вузкай паласой намытага пяску (перасыпам), бар’ернымі астравамі або каралавымі рыфамі. Калі ў лагуну ўпадае буйная рака, то вада ў лагуне можа быць амаль прэснай, а яе ўзровень можа перавышаць узровень мора. Такія, напрыклад, Куршскі і Калінінградскі залівы.

Тыповы прыклад лагуннага горада — Венецыя.

Дзякуючы сваёй абароненасці лагуны часта з’яўляюцца ўнікальнымі прыроднымі біятопамі. Яны служаць прытулкам для водных птушак, рыб і звяроў. Экалагічна важныя лагуны знаходзяцца пад абаронай міжнародных ведамстваў.

На Чорным і Азоўскім марах лагуны завуцца ліманамі.