Ламінарнае цячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Механіка суцэльных асяроддзяў
Суцэльнае асяроддзе
Гідрадынаміка
Цячэнне вадкасцей і газаў

Ламіна́рнае цячэ́нне (ад лац.: lamina — пласцінка) — упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння.

Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне.

Тэарэтычна ламінарныя цячэнні вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае ламінарнае цячэнне вадкасці ў трубе вызначаецца законам Пуазёйля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]