Ласіна Дао

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ласіна Дао
Поўнае імя Ласіна Жан Апалінер Жуніёр Дао
Нарадзіўся 20 снежня 1996(1996-12-20)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Малдова Саксан 6 (1)
2015—2016 Малдова Зара (Бэлць) 22 (4)
2016 Казахстан Актабэ 5 (1)
2016—2017 Ізраіль Хапаэль (Ашкелон) 9 (3)
2017 Ізраіль Бней Сахнін 5 (0)
2017—2018 Беларусь Гомель 37 (0)
2019 Арменія Пюнік (Ерэван) 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2019.

Ласіна Дао (нар. 20 снежня 1996) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2014 года пачаў выступаць за малдаўскі клуб «Саксан». Улетку 2015 года далучыўся да іншага малдаўскага клуба — «Зары», з якім выйграў Кубак Малдовы. У чэрвені 2016 года стаў іграком казахстанскага «Актабэ», за які гуляў у Лізе Еўропы, але ўжо праз два месяцы пакінуў клуб. Пазней гуляў у Ізраілі за клубы «Хапаэль» (Ашкелон) і «Бней Сахнін».

У жніўні 2017 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»[2]. Стаў адным з асноўных нападнікаў, хоць галамі і перадачамі да канца сезона не адзначыўся.

У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін сезон[3]. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[4].

У красавіку 2019 года стаў іграком армянскага клуба «Пюнік», аднак ужо ў чэрвені пакінуў яго.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Малдова Уладальнік Кубка Малдовы: 2016
  • Арменія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019

Зноскі