Ленарт-Георг Меры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ленарт-Георг Меры
эст.: Lennart-Georg Meri
2-і прэзідэнт Эстоніі
6 кастрычніка 1992 — 8 кастрычніка 2001
Папярэднік Канстанцін Пятс
Пераемнік Арнальд Руйтэль
міністр замежных спраў Эстоніі[d]
красавік 1990 — сакавік 1992
Папярэднік Olev Olesk[d]
Пераемнік Jaan Manitski[d]
пасол Эстоніі ў Фінляндыі[d]
красавік 1992 — кастрычнік 1992

Нараджэнне 29 сакавіка 1929(1929-03-29)[1][2][…]
Смерць 14 сакавіка 2006(2006-03-14)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні эст.: Lennart-Georg Meri
Бацька Georg Meri[d]
Жонка Helle Meri[d]
Дзеці Mart Meri[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць кінарэжысёр, дыпламат, сцэнарыст, перакладчык, пісьменнік, палітык, філолаг
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ленарт Меры (эст.: Lennart-Georg Meri; 29 сакавіка 1929, Талін, Эстонія — 14 сакавіка 2006, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Эстоніі ў перыяд 1992—2001. Меры быў лідарам эстонскага руху за незалежнасць. Стрыечны брат Арнольда Меры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 сакавіка 1929 года ў Таліне, у сям’і эстонскага дыпламата, пасля перакладчыка Шэкспіра на эстонскую мову, Георга Меры. Ленарт пакінуў Эстонію ў раннім узросце і разам са сваёй сям’ёй пераязджаў з краіны ў краіну, вучыўся ў дзевяці розных школах на чатырох розных мовах. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў яго аб гадах праведзеных у парыжскім ліцэі Lycée Janson de Sailly. Акрамя сваёй роднай эстонскай, Ленарт Меры валодаў пяццю замежнымі мовамі: фінскай, французскай, нямецкай, англійскай і рускай.

З 1992 па 2001 гады — прэзідэнт Эстоніі. На прэзідэнцкай пасадзе прабыў два тэрміны і па эстонскай канстытуцыі быў пазбаўлены магчымасці балатавацца ў трэці раз.

Памёр 14 сакавіка 2006 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на лясных могілках.

Зноскі

  1. а б Lennart Meri // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lennart Meri // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.