Леслі Морцімер Шоу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леслі Морцімер Шоу
43-і міністр фінансаў ЗША
1 лютага 1902 — 3 сакавіка 1907
Папярэднік Лайман Джадсан Гейдж
Пераемнік George Bruce Cortelyou[d]
губернатар Аявы[d]
13 студзеня 1898 — 16 студзеня 1902
Папярэднік Francis M. Drake[d]
Пераемнік Albert B. Cummins[d]

Нараджэнне 2 лістапада 1848(1848-11-02)[1]
Смерць 28 сакавіка 1932(1932-03-28)[1] (83 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леслі Морцімер Шоу (англ.: Leslie Mortimer Shaw; 2 лістапада 1848 — 28 сакавіка 1932) — амерыканскі палітык, прадпрымальнік, 17-ы губернатар Аявы і 43-і міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шоу нарадзіўся ў Марыстаўне, штат Вермонт, у сям’і фермера. Атрымаў ступень у Корнелскім каледжы ў Маўнт-Вернан, штат Аява. З 1874 па 1876 год вывучаў права на юрыдычным факультэце ўніверсітэта Аявы ў Дэ-Мойне, Аява. Быў прыняты ў калегію адвакатаў у Дэнісане, Аява, дзе Шоу пазней заснаваў мясцовы банк.

Сваю палітычную кар’еру Шоу пачаў ў 1897 годзе з перамогай на выбарах губернатара Аявы. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся на працягу двух тэрмінаў, з 13 студзеня 1898 па 16 студзеня 1902 года. 1 лютага 1902 года прэзідэнт Тэадор Рузвельт прызначыў Леслі Шоу на пасаду міністра фінансаў ЗША. Гэта прызначэнне было зроблена збольшага з-за прапаганды Шоу залатога стандарту, а таксама з-за яго падтрымкі Рузвельта на прэзідэнцкіх выбарах 1900 года. 4 сакавіка 1907 года на гэтай пасадзе Леслі змяніў Джордж Картэлью.

У 1908 годзе Шоу балатаваўся ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, але прайграў выбары Уільяму Тафту. Памёр Леслі Шоу 28 сакавіка 1932 года ў Вашынгтоне, быў пахаваны на могілках Окленд ў Дэнісане, Аява.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]