Лета (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастак Пентысілеі. Апалон забівае Тытыя, які пасягнуў на Лета, і невядомая багіня (Лета або Гая)

Лета, Латона — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — «тытаніда» дачка тытана Кея і Фебы, жонка Зеўса, з якой ён растаўся дзеля Геры, ці яго каханка па-за шлюбам, маці двайнят Апалона і Артэміды.