Леў I Макела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў I Макела
грэч. Λέων A′
лац.: Flavius Valerius Leo
Бюст Льва I, Луўр.
Бюст Льва I, Луўр.
Візантыйскі імператар
457 — 474
Сумесна з Леў II (473 — 474)
Папярэднік Маркіян
Пераемнік Леў II

Нараджэнне каля 401
Смерць 19 студзеня 474
Род Львоў (заснавальнік дынастыі)
Жонка Элія Верына[d]
Дзеці Арыядна[d] і Лявонція[d]
Веравызнанне Хрысціянства
Дзейнасць палітык, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў I Макела (грэч. Λέων A′; лац.: Flavius Valerius Leo Augustus 40118 студзеня 474) — усходне-рымскі імператар у 457474 гадах.

Леў нарадзіўся ў Дакіі[1]. Пагаворвалі нават што ў маладосці ён быў простым мясніком, і ў сталіцы доўгі час паказвалі ахвотнікам крамку, у якой Леў гандляваў мясам са сваёй жонкай Верынай. Пазней ён, аднак, камандаваў войскамі і кіраваў Сілімбрыяй.

Калі памёр імператар Маркіян, вайскаводы Аспар і Ардавурый (бацька і сын) узвялі Льва, які служыў у іх куратарам, на візантыйскі прастол. Яны спадзяваліся, што будуць за яго кіраваць імперыяй, але жорстка пралічыліся[2]. У 463 годзе паміж імі адбыўся сур'ёзны разлад. Леў заклікаў да сябе на дапамогу ісаўрыйскіх федэратаў і наблізіў да сябе іх вайскавода, нейкага Тарасікадзісу Русумвладзеота, якому ён даў імя Зянона і выдаў за яго сваю дачку Арыядну.

Ардавурый вырашыў падпарадкаваць сабе ісаўраў, жадаючы падарваць уладу імператара. Але план яго быў раскрыты, і Леў загадаў забіць Аспара і яго сыноў (Ардавурыя ў тым ліку). Сам Зянон быў прызначаны вайскаводам Усходу. Аднак падданыя Льва недалюблівалі Зянона і былі настроены супраць яго. Леў, паміраючы, абвясціў імператарам свайго ўнука, сына Зянона і Арыядны, Льва II.

Леў сканаў 18 студзеня 474 года. Па словах Малха, Леў быў самым шчаслівым з цароў. Ён быў грозным як да падданых, так і варвараў. Аднак ён адрозніваўся прагай да грошай; у шматлікіх сваіх падданых адняў маёнткі і ўвёў цяжкія для народа падаткі[3] .

Салід Льва I

Зноскі

  1. Кандзід. «Гісторыя».
  2. Феафан. «Хранаграфія».
  3. Малх. «Візантыйская гісторыя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кандзід. «Гісторыя»
  • Малх. «Візантыйская гісторыя»
  • Феофан. «Хранаграфія» У кн. Летопись византийца Феофана от Диоклетиана до царей Михаила и сына его Феофилакта, М. 1884